Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Асцярожна вожыкі! У Гродне нашэсце калючых жывёл

Асцярожна вожыкі! У Гродне нашэсце калючых жывёл

6 чэрвеня 2019, 14:19 Грамадства, Навіны 33
Асцярожна вожыкі! У Гродне нашэсце калючых жывёл

У пачатку чэрвеня ў сацыяльных сетках гродзенцы сталі паведамляць аб нашэсці вожыкаў у горадзе. Гэтых звяркоў у вялікай колькасці ўсё часцей можна ўбачыць у гарадскіх скверах і жылых раёнах. Спецыялісты паведамляюць, што з кожным годам калючыя жывёлы ўсё бліжэй падбіраюцца да людзей.

Намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны адзначае, што вожыкі – гэта не сабакі і не каты, і браць іх дадому не рэкамендуецца. Іх месца – у жывой прыродзе, дзе яны выконваюць сваю ролю. У горадзе гэтых жывёл прыцягвае вялікая колькасць адходаў.

«Раней такога не было. А зараз з кожным годам вожыкаў усё больш і больш. Успамінаем леташнюю сітуацыю на Дамброўскага, дзе вожыкі стварылі цэлую сцежку. Увечары пасля шасці можна было назіраць за іх перамяшчэннем. Усё з-за таго, што ў горадзе шмат месцаў з адходамі, дзе яны могуць харчавацца. У гэты перыяд у вожыкаў з’яўляецца патомства і яны выкарыстоўваюць гарадскія тэрыторыі як паляўнічыя ўчасткі», – распавёў Віталь Гуменны.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас