Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Незабыўны Манюшка – на канцэртах і ў лекцыях

Незабыўны Манюшка – на канцэртах і ў лекцыях

5 чэрвеня 2019, 23:15 Культура 47
Незабыўны Манюшка – на канцэртах  і ў лекцыях

У Менску працягваецца святкаванне юбілею кампазітара Станіслава Манюшкі. Яго натхняльная музыка прагучала 23 траўня ў Артыюме Нацыянальнай бібліятэкі для членаў Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА. У гэты ж вечар шырокая публіка мела асалоду слухаць арыі з опер Манюшкі ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. За дырыжорскім пультам стаяў маэстра Антоні Віт з Варшавы, арыю Ентка з оперы “Галька” выконваў саліст Варшаўскага тэатра тэнар Рафал Бартмінскі.

24 траўня ў дзень адчыненых дзвярэй Вялікага тэатра оперы і балету пра творчасць кампазітара распавядаў у сваёй лекцыі прафесар БДАМ Віктар Скарабагатаў. Многім цікава было даведацца, што на беларускіх землях  у ХIX-тым стагоддзі існавалі 26 тэатраў оперы і балета. Оперныя пастаноўкі ў палацах Радзівілаў і Сапегаў ажыццяўлялі вядомыя майстры сцэны з Еўропы.

Станіслаў Манюшка пісаў песні на вершы Ул. Сыракомлі, Я. Чачота. Дзякуючы свайму таленту, з лёгкасцю і натхненнем ён ствараў рамансы на вершы рускіх і французскіх паэтаў.

У лекцыі прафесар Віктар Скарбагатаў распавёў, якая мясціна паслужыла  правобразам для оперы ” Страшны двор”. Гэта была сядзіба дзядзькі кампазітара ў Смілавічах. Аднойчы дзядзька, жадаючы напалохаць малога Стася, сказаў яму, што стары гадзіннік апоўначы нечакана пачынае адбіваць гадзіны, калі закрычыць певень, а з партрэтаў у залах выходзяць жывыя паны і паненкі, былыя валадары маёнтка. Уражанне дзяцінства паслужыла сюжэтам музычнага твора.

Опера “Страшны двор” ставілася ў Расіі пад назвай “Зачараваны замак”. У ёй дзеянне адбывалася ў пачатку ХVIII стагоддзя. Браты вярталіся з вайсковай службы і траплялі ў таямнічы замак. Яны закахаліся ў дзвюх паненак…

Наведвальнікам мерапрыемстваў было цікава даведацца пра шматгранны талент беларус-кага кампазітара, які лічыцца бацькам польскай нацыянальнай оперы, адчуць багацце беларускіх музычных традыцый ХVIII-ХIХ стагоддзя.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Рафал Бартмінскі і Антоні Віт; 2. Канцэрт у Нацыянальнай бібліятэцы; 3. Ля Вялікага тэатра оперы і балета.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас