Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі петыцыя аб прызнанні Галадамору генацыдам набрала неабходную колькасць галасоў

Навіны Германіі. У Германіі петыцыя аб прызнанні Галадамору генацыдам набрала неабходную колькасць галасоў

5 чэрвеня 2019, 23:19 У свеце 23
Навіны Германіі. У Германіі петыцыя аб прызнанні Галадамору генацыдам набрала неабходную колькасць галасоў

Петыцыя аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гадоў генацыдам украінцаў, размешчаная на сайце парламента Германіі, набрала неабходныя 50 000 галасоў, паведаміла Міністэрства замежных спраў Украіны.

У 23:10 26 траўня колькасць тых, хто пакінуў свае дадзеныя ў падтрымку петыцыі, перавысіла неабходны мінімум у 50 000 галасоў. Гэта азначае, што петыцыю павінен разгледзець парламент і, не выключана, што Бундэстаг паставіць на галасаванне пытанне аб прызнанні генацыду ўкраінскага народа.

“Наперадзе – няпростая праца з дэпутатамі. Рашуча спадзяёмся на паспяховыя вынікі”, – гаворыцца ў паведамленні.

Петыцыя з’явілася на сайце парламента Германіі ў канцы красавіка. У яе тэксце гаворыцца, што нямецкі Бундэстаг, як і 23 іншыя краіны свету, павінен прызнаць, што Галадамор ва Украіне ў 1932-1933 гадах – гэта генацыд украінскага народа, выкліканы савецкім рэжымам пад кіраўніцтвам Сталіна.

Вярхоўная Рада Украіны прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага народа ў лістападзе 2006 года. Украіна са спасылкай на дадзеныя навукова-дэмаграфічнай экспертызы сцвярджае, што агульная колькасць чалавечых страт ад Галадамору 1932-33 гадоў складае амаль 4 мільёны чалавек, а страты ўкраінцаў у частцы ненароджаных складаюць больш за 6 мільёнаў чалавек.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас