Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэтычны марафон

Паэтычны марафон

28 мая 2019, 20:29 Культура 18
Паэтычны марафон

У рамках святкавання Дня Вялікай Перамога і 75- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэкары  ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”  ў рамках культурна – патрыятычнага праекта “Памяць пра вfйну бяссмертная” правялі паэтычны марафон “Мы пра вайну вершамі гаворым”, які ўключыў  літаратурны парад ваеннай кнігі “Святая памятная дата”, віншаванне на мальберце “Дзякуй за мірнае неба” і акцыю “Ваенна-палявая пошта”.

“Святая памятная дата”, і яна сапраўды святая і бесмяротная ў літаратурных творах, якія гучалі ўвесь час на працягу ўсяго мерапрыемства. Для прысутных вершы пра вайну, пакуты савецкага народа, неймавернае жаданне жыць гучалі ў выкананні  члена Саюза пісьменнікаў Святланы Кошур, мясцовых літаратараў Антаніны Аўчыннікавай, Аляксандра Абадзінскага, Леанілы Дзянькевіч, вучаніц Ганны Кузьміч, Арыны Ханькі, Маргарыты Баярэнкі, Ксеніі Худобы, Софіі Трафімчык, а таксама супрацоўнікаў раённай бібліятэкі.

У рамках культурна – патрыятычнага праекта кожны ахвочы меў магчымасць на мальберце пакінуць словы падзякі за светлы дзень, мірнае неба і шчаслівае дзяцінства, а таксама прыняць удзел у акцыі “Ваенна – палявая пошта” і напісаць пісьмо-віншаванне ветэрану Вялікай Айчыннай вайны.

У завяршэнне прапанавалі  кінастужку “Вайна. Застацца чалавекам”.

Наталля Казарэз,

метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас