Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Запрашаем на майстар-класы па беларускіх рамёствах!

Запрашаем на майстар-класы па беларускіх рамёствах!

8 мая 2019, 12:27 Грамадства, Культура, Навіны 41
Запрашаем на майстар-класы па беларускіх рамёствах!

15 траўня – майстар клас па керамічных упрыгожаннях!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на цыкл майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”. 

Ці ведаеце вы ў якім посудзе гатавалі ежу нашы прабабулі і прадзядулі, з якімі цацкамі яны гулялі, як упрыгожвалі сваё жытло? А хто такія шапавалы? А навошта ў беларускіх хатах вешалі павука?

Прыходзьце на нашы майстар-класы! І не толькі атрымаеце адказы на гэтыя пытанні ды дазнаецеся пра шматлікія іншыя цікавосткі з традыцый нашых продкаў. Пад кіраўніцтвам лепшых майстроў Беларусі вы самі, уласнымі рукамі створыце цудоўныя рэчы, якія вам будуць штодня дарыць радасць, ці стануць незвычайным падарункам для блізкіх і сяброў.

У межах цыкла вас чакаюць майстар-класы па :

·         валянні з воўны,

·         пляценні паясоў на бердзечках,

·         выцінанцы,

·         саломапляценні,

·         вышыўцы

·         майстар-класы па кераміцы і інш.

Сачыце за абвесткамі на сайтах: budzma.by і bellitmuseum.by

Першы майстар-клас па вырабе керамічных упрыгожанняў адбудзецца 15 траўня.

Гліна – надзвычай пластычны прыродны матэрыял, які дазваляе ўвасобіць у жыццё практычна любыя фантазіі, ствараючы самыя розныя рэчы – ад скульптуры і посуду да керамічных пацерак.

А яшчэ лепка з гліны – гэта цудоўны від арт-тэрапіі, які дорыць шмат пазітыўных эмоцый, дае магчымасць расслабіцца і адпачыць ад штодзённай мітусні, і разам з тым “перазагрузіцца” і знайсці натхненне для новых ідэй і рашэнняў.

Падчас майстар-класу рабіць будзем керамічную птушку-брошку, якая стане эксклюзіўным упрыгожаннем для вашай любімай сукенкі, ці шалі, ці нават сумкі і будзе нагадваць пра вясну і сонца нават у самыя змрочныя дні.

Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван– мастак, кераміст,выкладчык, член Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13)

Калі: 15 траўня (серада), 18:00

Кошт: 20 рублёў

Абавязковы папярэдні запіс на майстар-класы: Тэл./viber +375 29 269 45 87

e-mail: t.pechanko@gmail.com

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі і хто цэніць цяпло рэчаў, зробленых уручную. Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3915
Далучайцеся да нас