• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 21 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Шляхі да кнігі прафесара Кшыштафа Міганя

Шляхі да кнігі прафесара Кшыштафа Міганя

23 красавіка 2019, 20:28 Навука 3
Шляхі да кнігі прафесара Кшыштафа Міганя

У ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях сярод сусветна-вядомых аўтарытэтных экспертаў узяў удзел прафесар Уроцлаўскага ўніверсітэта, доктар габілітаваны Кшыштаф Мігань. Імя вядомага польскага навукоўца ўпісана ў гісторыю кнігазнаўства ХХ стагоддзя, дзякуючы яго кнігам “Навука пра кнігу сярод іншых грамадскіх навук”,”З гісторыі навукі пра кнігу”, “Навука пра кнігу. Нарыс праблематыкі”.

Многія беларускія бібліёграфы былі рады сустрэчы з класікам і мэтрам сучаснага кнігазнаўства. Дзякуючы прафесару Кшыштафу Міганю, кнігазнаўчыя даследванні развіваліся ў сучаснай Польшчы. Ён стаў заснавальнікам польскай кнігазнаўчай школы, быў рэктарам аднаго з раздзелаў Польскай энцыклапедыі па кнігазнаўству, выконваў абавязкі загадчыка Аддзела тэорыі і гісторыі кнігі Інстытута навуковай інфармацыі і бібліятэказнаўства Уроцлаўскага ўніверсітэта.

Навуковец не аднойчы выступаў з дакладамі на паседжаннях Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый у Празе, Братыславе, Будапешце, Берліне. Прафесар Кшыштаф Мігань – сябар Міжнароднага бібліялагічнага таварыства (“Аssociation Internationale de Diblioligie”), а таксама – вядомы польскі арыенталіст. Ён вывучае гісторыю кнігі і чытання, польскую нацыянальную культуру, гісторыю навукі, добра ведае замежныя мовы.

– Мяне цікавяць фундаментальныя пытанні рамак і асноваў кнігазнаўчых кампетэнцый, тэорый кнігазнаўства, сродкаў перадачы дадзеных, – падзяліўся думкамі прафесар Мігань. – Мая вузкая спецыяльнасць -тэорыя і метадалогія кнігазнаўства, навука пра кнігу як універсітэцкая дысцыпліна. Я напісаў некалькі манаграфій на гэтую тэму, якія былі выдадзены ў Польшчы, Расіі і Германіі. Гэтыя тэмы былі найбольш важнымі для мяне ў праграме ХV Міжнародных чытанняў, а таксама шляхі гісторыі кніг.

Я распавядаў пра некаторыя новыя даследванні ў гісторыі кніжнай культуры, пра тое, што можна паказаць метадам гістарычнай геаграфіі і картаграфіі.

На секцыі я прапанаваў даклад ” Шляхі і падарожжы кніг”  і паказаў шляхі гістарычнай картаграфіі. Мы ведаем звесткі, якія дайшлі да нас з ранейшых часоў. Ведаем, што Гутэнберг друкаваў свае кнігі ў Германіі, але якім чынам яны патрапілі ў Польшчу, мы не ведам.

Шляхі некаторых асобнікаў  і цэлых збораў назвычай цікавыя! Я прадэманстраваў рабочую майстэрню даследчыка і параіў, што можна зрабіць.

На пытанне пра крыніцы яго любові да кнігі прафесар Мігань адказаў:

–  Я нарадзіўся ў 1940 годзе ў мястэчку Багуславіцы паблізу ад Чэнстахова. Мае бацькі Ганна і Станіслаў Мігані былі настаўнікамі, яны выхоўвалі ў мяне любоў да кнігі з дзяцінства, я вырас у асяроддзі кніг, адчуваў цікавасць да гісторыі, літаратуры і ўсходніх моваў, марыў даследваць краіны Усходу.

У 1957 годзе пасля заканчэння ліцэя я паступіў на факультэт бібліятэказнаўства Уроцлаўскага ўніверсітэта, бо верыў, што праз глыбокую цікавасць да кнігі прыйду да арыенталістыкі.Таму цікавіўся вывучэннем замежных моваў, у тым ліку – эсперанта. Мары юнацтва змяніліся пад уплывам часу і абставін, але спраўдзіліся. Таму жадаю поспехаў усім беларускім даследчыкам на абраным ім шляху даследвання гісторыі кнігі!

Гутарыла Эла Оліна,

фота аўтара

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5520
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5720
Далучайцеся да нас