Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спевы гучалі над шырокім Дняпром

Спевы гучалі над шырокім Дняпром

17 красавіка 2019, 20:41 Культура, ТБМ 31
Спевы гучалі над шырокім Дняпром

На тыдні, калі ў краіне праходзіла масавае святкаванне Дня Волі, адзін з найлепшых музыкаў Зміцер Вайцюшкевіч амаль кожны дзень удзельнічаў у святочных канцэртах. 23 сакавіка артыст спяваў для грамады ў Гародні, 25 – у Менску.

29 сакавіка артыст выступіў ва ўтульнай зале абласнога Палаца культуры Магілёва і распачаў свой канцэрт з “Беларускай песні” на словы Уладзіміра Караткевіча. На вечарыну прыйшла дружная грамада сяброў ТБМ імя  Ф. Скарыны на чале з Алегам Дзьячковым.

У гэтым месяцы па запрашэнні Згуртавання беларусаў Вялікабрытанні музыка наведваў Лондан. Ён меў магчымасць пазнаёміцца са скарбамі Скарынаўскай бібліятэкі, якую засноўвалі ў канцы 60-тых гадоў біскуп Чэслаў Сіповіч, а. Леў Гарошка і а. Аляксандр Надсан. Спявак памятае сустрэчу з айцом Аляксандрам Надсанам у 1998 годзе.

Артыст бліжэй пазнаёміўся з гісторыяй брытанскай сталіцы. Яго ўразіла, які быў моцны патрыятычны дух у англічан падчас бамбардзіровак гітлераўскай авіяцыі ў 1940-41 гадах. Артыст наведаў Брытанскі музей, беларускую грэка-каталіцкую царкву, агледзеў Букінгемскі палац, Трафальгардскую плошчу і іншыя помнікі гісторыі і архітэктуры.

Музыка падтрымлівае сувязі з беларускімі суполкамі ў Лондане, Празе, Беластоку, Цюрыху і перыядычна ладзіць ў гэтых гарадах канцэрты.

Магілёўскія сябры ТБМ былі ўзрадаваны душэўнымі спевамі і запрасілі артыста пасля канцэрту ў кавярню ” Шпаркі Лось”, дзе ўдзельнікам прапануецца беларускамоўнае меню і экзатычныя стравы, і ў нефармальнай абстаноўцы пагутарылі з са спева-ком на тэмы культуры, мастацтва і гісторыі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: З. Вайцюш-кевіч і магілёўскія сябры ТБМ імя Ф. Скарыны.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас