4-5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі ХV юбілейныя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. У нашу краіну прыбылі сусветнавядомыя літаратуразнаўцы і кнігаведы – прафесар Арнольд Мак-Мілін з Вялікабрытаніі, доктар габілітаваны Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесар Крыштаф Мігань і Томаш Шваціньскі з Польшчы. На працягу двух дзён адбываліся пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Партнёрамі навуковага мерапрыемства сталі праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Менску.
Мэтай мерапрыемства, якое ладзілася 15-ты раз за 21 год, з’яўляецца кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымуляванні міжнароднага супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.
– ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні сведчаць пра поспех Нацыянальнай бібліятэкі ў вывучэнні гісторыі беларускай кнігі,- адзначыў намеснік старшыні Беларускага фонда культуры Анатоль Іванавіч Бутэвіч.- Мы зразумелі, што еўрапейскі “Буквар” – гэта беларускі набытак. Кніжнымі зборамі займаліся магнац-кія роды Радзівілаў, Храбтовічаў, Сапегаў і іншых. Паступова мы асэнсоўваем, якая значная роля ў беларускай культуры належала кнігам, у тым ліку, Радзівілаўскай і Астрожскай Бібліі.
І сёння беларускай кнізе належыць галоўная роля ў захаванні гістарычнай памяці і фарміраван-ні пачуццяў нацыянальнай годнасці і свядомасці, – адзначыў першы міністр культуры незалежнай Беларусі.
Кнігазнаўчыя чытанні – гэта свята кнігазнаўцаў, самаахвярных прадстаўнікоў інтэлігенцыі з чыстай і святой душой, якія гадамі рупяцца над захаваннем, сістэматы-зацыяй і вывучэннем каштоўных кніг, большасць з якіх захоўваюць летапісныя старонкі сівой даўніны, нясуць праўды веры.
Менавіта таму знакавай вехай ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў стаў 40-гадовы юбілей навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства. Створаны ў 1979 годзе, ён называўся аддзелам рэдкай старадрукаванай кнігі. На святкаванне гэтай падзеі прыбылі ветэраны бібліятэкі, якія займаліся даследваннямі ў 60-70-тыя гады: заслужаны дзеяч культуры, біблі-ёграф Таццяна Іванаўна Рошчына, узнагарожданая медалём Ф. Скарыны, доктар гістарычный навук Георгій Якаўлевіч Галенчанка і іншыя.
Трапяткое і ўважлівае стаўленне да кніг адзначала першага дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна – Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага. Даваенныя і пасляваенныя фонды галоўнага кнігасховішча краіны захоўвалі каштоўныя старадрукі. Паступова прыходзіла навуковае асэнсаванне іх значэння для ўсёй беларускай культуры.
Пра гісторыю дзейнасці аддзела рэдкай старадрукавай кнігі распавяла ў сваім выступленні галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Уладзіміраўна Кірэева. Надзвычай руплівай была ў 1979 годзе праца першай загадчыцы адзелам Гелі Аронаўны Анціпавай. Важную ролю ў па фарміраванні калекцыі фондаў бібліятэкі адыграў у 80-тыя гады Ігар Валянцінавіч Жолудзеў.
Г.У. Кірэева паведаміла, што нядаўна супраўнікамі бібліятэкі створаны Рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь. Праблемнае поле канферэнцыі ўключала пытанні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.
Навуковае мерапрыемства аб’яднала кнігазнаўцаў, лінгвістаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Цягам двух дзён працавалі 7 секцый, прысвечаных тэорыі і метадалогіі кніжнай культуры, гістарычным кнігазборам, рукапісным помнікам і архіўным дакументам, друкаваным кнігам ХV-ХVІІІ стагоддзя, традыцыям беларускай кніжнай культуры.
Пан Томаш Шваціньскі выконвае абавязкі кіраўніка Інстытута кнігі і чытання ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.
– Чытанне з’яўляецца важным фактарам нацыянальнага самавызначэння,- падкрэсліў ён, выступаючы на канферэнцыі, і падзяліўся інфармацыяй пра Нацыя-нальную праграму развіцця чытання, якая існавала ў Польшчы.
Брытанскі славіст прафесар Арнольд Мак-Мілін распавёў пра сваю цікавасць да сучаснай беларускай літаратуры. Пан Крыштаф Мігань вывучае гістарычныя шляхі кніг у Еўропе. Пані Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў займаецца кірылічнымі старадрукамі і даследвала спіс скарбаў бібліятэкі Жыровіцкага манастыра.
Зацікаўленая дыскусія ішла ў секцыі “Роля і месца кнігі ў сучасным інфармацыйна-камунікацыйным асяроддзі”, дзе мадэратарам выступала загадчыца сектарам навукова-праектнай працы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Сапега. Тут гаворка ішла пра дызайн сучасных кніг, маркетынг і прасоўванне новых выданняў на рынку, пра ролю электронных кніг у жыцці грамадства. Абмяркоўваліся пытанні мастацкага афармлення кніг. Удзельнікі працы ў секцыях канстатавалі факт пераемнасці вопыту ад сталых спецыялістаў да моладзі – студэнтаў і аспірантаў.
– Важнай была магчымасць сустрэцца і пакамунікаваць з тымі, хто дзесяцігоддзямі працуе ў галіне кнігазнаўства і з тымі, хто нядаўна прыйшоў да кнігі як да аб’екта навуковага даследвання, – адзначыў намеснік дырэктара На-цыянальнай бібліятэкі на навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці спадар Алесь Суша.
За актыўны ўдзел у Між-народных кнігазнаўчых чытаннях і асабісты ўклад у даследванне беларускай кніжнай культуры былі ўзнагароджаны: кнігазнавец Таццяна Іванаўна Рошчына, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева, бібліёграф Людміла Сільнова, прафесар кафедры бібліятэчнай дзейнасці БДУ Ларыса Доўнар, адказны сакратар выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы Тамара Андрэеўна Самайлюк і іншыя аўтарытэтныя спецыялісты.
Юбілейныя кнігазнаўчыя чытанні праходзілі на высокім навуковым і арганізацыйным узроўні, на іх прагучалі даклады як навуковай супольнасці, так калекцыянераў кніжных рарытэтаў з розных краін.
Эла Дзвінская,
фота аўтара.
На здымках:
- Арнольд Макмілін і Генадзь Кажамякін;
- Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў, Галіна Кірэева і Таццяна Рошчына;
3-5. Беларускія навукоўцы на канферэнцыі.