Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У школах не дазволяць затрымлівацца больш як на паўгадзіны пасля ўрокаў

У школах не дазволяць затрымлівацца больш як на паўгадзіны пасля ўрокаў

12 красавіка 2019, 16:03 Грамадства, Культура, Навіны, Навука 29
У школах не дазволяць затрымлівацца больш як на паўгадзіны пасля ўрокаў

11 сакавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад, паведамляе TUT.by. Гэты дакумент зацвердзіў прыкладную інструкцыю аб арганізацыі прапускнога рэжыму і абмежаваў выкарыстанне мабільнікаў падчас заняткаў і перапынкаў. Нядаўна загад быў разасланы па школах Беларусі.

Цяпер трапіць у будынак школы можна будзе не раней як за 30 хвілін да пачатку заняткаў. Заканчваецца досту у школу праз 30 хвілін пасля ўрокаў. Гэтая мера закране як супрацоўнікаў, так і вучняў ды іх бацькоў. У непрацоўны час работнікі школы змогуць трапіць у яе толькі на падставе дакладной запіскі намесніка дырэктара.
 
Кругласутачна трапіць у будынак школы змогуць толькі яе дырэктар, намеснік па гаспадарчай рабоце, вартаўнікі і вахцёры, а таксама супрацоўнікі арганізацый, якія абслугоўваюць школу ў аварыйных сітуацыях.
 
Інструкцыя зацвярджае, што наведвальнікі школы абавязкова павінныя паказваць дакументы, якія сведчаць іх асобу. Пасля гэтага вартаўнік або вахцёр абавязкова рэгіструе іх візіт і яго мэту.
 
Службовы транспарт на тэрыторыю школы будуць прапускаць толькі з таварнай накладной або пуцявым лістом. Асабісты транспарт на тэрыторыю школы прапускаець не дазваляецца.
 
Раней паведамлялася, што ў школах могуць з’явіцца ахоўнікі, а вучням забароняць карыстацца мабільнікамі падчас заняткаў. Мяркуецца, што карыстацца імі можна будзе да і пасля ўсіх заняткаў. Для тэлефонаў абсталююць спецыяльныя месцы.
 
Таксама ў інструкцыі змешчаны пералік рэчаў і прадметаў, якія забаронена захоўваць і выкарыстоўваць у школе. У іх ліку называюцца алкаголь, цыгарэты, у тым ліку электронныя, агнястрэльная і газавая зброя, боепрыпасы ці выбуховыя рэчывы, а таксама іх муляжы, халодная зброя (і муляжы), хімічныя і атрутныя рэчывы, запалкі, запальніцы, наркатычныя сродкі, прылады для азартных гульняў ды іншыя.

Паводле euroradio.fm

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас