Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзейнасць Рады ТБМ імя Т. Касцюшкі Кастрычніцкага р-на г. Менска

Дзейнасць Рады ТБМ імя Т. Касцюшкі Кастрычніцкага р-на г. Менска

9 красавіка 2019, 20:49 ТБМ 27
Дзейнасць Рады ТБМ імя Т. Касцюшкі Кастрычніцкага р-на г. Менска

Многа гадоў, ад самага ўтварэння, наша рада няўхільна прытрымлівалася сваёй добрай традыцыі: раз ці два на год мы праводзім вельмі шырокае паседжанне з запрашэннем грамадскасці. Месца правядзення – малады хвойны лес, які ўшчыльную прылягае да “маёнтка” (лецішча) сп. Яна Грыба. Месца прыдатнае тым, што ад электрычкі – 800 м, а за сталом, які стаіць у лесе і можа нарошчвацца практычна бясконца, хапае месца ўсім (а збіраецца грамада да 100 і болей чалавек).

Ян Грыб з’яўляўся старшынём рады многа гадоў запар, а цяпер ён абраны ганаровым старшынём.

Такія пашыраныя паседжанні прымяркоўваюцца пад самыя значныя падзеі з жыцця краіны: гістарычныя даты, юбілеі знакамітых людзей Беларусі, культурныя з’явы. Адкрываецца паседжанне заўсёды агульным спевам малітвы Н. Арсенневай “Магутны Божа”.

З гонарам і ўдзячнасцю ўспамінае незабыўных лепшых людзей Радзімы, нашых сяброў, якія ў свой час сістэматычна бралі  ўдзел у такіх нашых імпрэзах. Гэта: Мікола Ермаловіч, апантаны выдатны гісторык, які самаахвярна адраджаў для нас нашае ВКЛ, прафесар Юрась Хадыка, блізкі сябар нашай рады; прафесар гісторык Анатоль Грыцкевіч; знаны паэт, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Генадзь Бураўкін. Усе яны ахвотна ўдзельнічалі ў нашых паседжаннях і трымалі сваё важкае слова.

Мы таксама ўдзячныя паважанаму пісьменніку-гісторыку Уладзіміру Арлову, які часта адклікаецца на нашыя запрашэнні, выступае з лекцыямі, праводзіць прэзен-тацыі сваіх чарговых кніг.

Бываюць гасцямі ў нас паэты Міхась Скобла, Уладзімір Някляеў, Славамір Адамовіч ды інш. Мастакі Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Алесь Шатэрнік; вядомы мовазнавец Вінцук Вячорка; дэпутаты ВС 12-га і 13-га склікання.

Паседжанні заўсёды заканчваюцца культурнай часткай: гурты “Ліцьвіны”, “Рада”, барды Змітрок Вайцюшкевіч, Змітрок Бартосік, Аляксей Галіч, Віталь Равінскі ды інш. Асаблівую ўдзячнасць мы выказваем нашай вядомай пявунні Таццяне Грыневіч, нашыя беларускія песні ў яе выкананні гучаць асабліва пранікнённа і кранальна.

І яшчэ адзін момант: часам наведвае нас легенда беларускага тэлебачання, любоў усёй краіны Зінаіда Бандарэнка. Яе голас да гэтага часу гучыць так чароўна і міла. Часам чытае вершы самога Яна Грыба, за што ад мяне ёй нізкі паклон.

Нядаўна наша рада амаль усім складам ездзіла на ўсталяванне помніка нацыянальнаму герою краіны Тадэвушу Касцюшку, імя якога мы з гонарам носім.

Хоць мы не палітычная арганізацыя, але не можам не адклікацца на такія падзеі, як расейская акупацыя Крыма і вайна з Ук-раінай, пагроза незалежнасці Радзімы ды інш.

Рада не спыняе і не спыніць работу, нягледзячы на ніякія неспрыяльныя ўмовы.

Ганаровы старшыня Ян Грыб.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас