Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы на Смаргоншчыне

Дзень роднай мовы на Смаргоншчыне

26 сакавіка 2019, 09:56 Мова 55
Дзень роднай мовы на Смаргоншчыне

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Урачыста і па-святочнаму выглядала ў гэты дзень Смаргонская гімназія. Вучні і настаўнікі загадзя рыхтаваліся да гэтага свята: з самага ранку і да вечара не змаўкалі дзіцячыя галасы, гучалі беларускія песні, вершы…

Праграма была насычана, і ніводзін клас не застаўся без увагі: літаратурны вернісаж “Жывая спадчына” – для вучняў 5-х класаў, КВЗ і інтэлектуальныя гульні – для 6-7 класаў, для 8-9-х класаў – конкурсныя праграмы “Знаўцы роднай мовы”, “Літаратурная краіна”, а вучні 10-11-х класаў падрыхтавалі гасцёўню “Смяяцца па-беларуску”, сябрыну “Спяваем і гаворым па-беларуску”, квэст “Калейдаскоп роднай мовы”. Спадзяёмся, што гэты дзень не пакінуў нікога абыякавым да лёсу роднай мовы.

Сайт гімназіі г. Смаргоні.

У школе №2 г. Смаргоні суботні дзень быў прысвечаны бела-рускай роднай мове: “Мова – душа народа”. На  завочным падарожжы “У сялянскай хаце” вучні пачатковых класаў даведаліся пра побыт беларускага сялянства.

Вучні сярэдняга ўзросту прымалі ўдзел у гульнявой праграме “Хто жадае стаць выдатнікам”. Свой узровень валодання беларускай мовай змаглі паказаць старшакласнікі пры наведванні паэтычнай гасцёўні “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”.

Сайт школы № 2 г. Смаргоні.

 

Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 6 г. Смаргоні” надаюць развіццю беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

21 лютага ў гэтай установе адзначаецца Дзень роднай мовы. Пры дапамозе беларускіх персанажаў педагогі стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. З дзецьмі праводзіліся беларускія рухомыя гульні, гульні-драматызацыі, гучалі казкі, вершы на роднай мове, дзеці спявалі песні, танцавалі беларускія народныя танцы, праводзіліся экскурсіі ў музейны пакой, дзе сабраны рэчы, якія адлюстроўваюць культуру беларускага народа.

Сайт аддзела адукацыі Смаргонскага раёна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5014
Далучайцеся да нас