Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Шклове створаны “Літаратурны салон”

У Шклове створаны “Літаратурны салон”

18 сакавіка 2019, 21:41 Культура, ТБМ 18
У Шклове  створаны “Літаратурны салон”

У Шклове 16 лютага ў грамадскім цэнтры “Мост” адбылося сумеснае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і мясцовых структур: раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, партыі БНФ, Руху “За Свабоду”.

На пачатку пасяджэння адбыўся прагляд фільма “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, які прэзентавалі Паліна Сцепаненка, літаратар і актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ды рэжысёр фільма Віктар Траццякоў. Пасля прагляду фільма прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні аўтарам прэзентацыі фільма. Адбылася дыскусія, абмен думкамі і меркаваннямі. 

Другім пытаннем, якое было абмеркавана на пасяджэнні, была стварэнне пры раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” аматарскага “Літаратурнага салона”. З паведамленнямі выступілі Аляксандр Грудзіна, старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ і грамадскія актывісты, аматары літаратурнай творчасці Пётр Мігурскі і Аляксандр Новікаў.

Таксама з паведамленнямі выступілі прысутныя госці: Юры Нагорны, старшыня Аршанскай арганізацыі ТБМ, Леанід Падбярэцкі, сябар Руху “За Свабоду”, Вольга Быкоўская, сябра Рады Руху “За свабоду”, Людміла Драпеза, філолаг. 

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі. Вырашана стварыць аматарскі “Літаратурны салон” пры Шклоўскай арганізацыі ТБМ, які павінен насіць імя Міхася Зарэцкага, беларускага пісьменніка, чыё дзяцінства прайшло ў Зарэчным Шклове. 

Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі Пётр Мігурсі, сябр ТБМ, намеснік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і каардынатар Руху “За Свабоду” ад Магілёўскай вобласці.

Алесь Грудзіна.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5435
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас