Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Наваградскім раёне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 2200 чалавек

У Наваградскім раёне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 2200 чалавек

18 сакавіка 2019, 21:57 Мова 23
У Наваградскім раёне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 2200 чалавек

Установы агульнай сярэдняй адукацыі

У Наваградскім раёне ўсе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы, праводзіліся з 13 па 21 люгага ў адпаведнасці з планамі, зацверджанымі кіраўнікамі ўстаноў адукацыі. Удзел у мерапрыемствах прымалі вучні 3-11 класаў. Настаўнікамі пачатковых класаў з актыўным удзелам вучняў 3-4 класаў былі падрыхтаваны і праведзены цікавыя конкурсы, віктарыны, гульні-турніры знаўцаў роднай мовы “Па краіне гукаў і літар”, гульні-віктарыны “Што я ведаю пра Беларусь”, конкурсы знаўцаў беларускай мовы, віктарыны”Беларускія загадкі”, конкурсы “Моўныя скарбы роднага краю”.

Традыцыйнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Міжнароднага дня роднай мовы, сталі: акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, выставы кніг у кабінетах беларускай мовы і літаратуры “Мова родная мая”, вясёлыя гульні беларусаў, удзел у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Бусляня”, конкурсах газет “Радзіма любая, што маці родная”, конкурсах на лепшага чытальніка, выданне тэматычных выпускаў газет.

Трэба адзначыць, што ў мерапрыемствах актыўны ўдзел прымалі інфармацыйна-бібліятэчныя цэнтры: акцыі “У дарунак бібліятэцы”, выставы кніг і перыядычных выданняў “Чытаем па-беларуску”, “Родная мова – крыніца празрыстая”, конкурсна-забаўляльныя праграмы.

Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры падрыхтаваны і праведзены конкурсна-забаўляльныя праграмы, літаратурныя гульні.

Ва ўсіх вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі была магчымасць удзелу ў акцыі “Напісанае застанецца”, у межах якой дзеці павінны былі адшукаць, прыгожа аформіць і размясціць на спецыяльных стэндах выказванні вядомых людзей аб мове.

Несумненна, адным з цікавых момантаў правядзення Тыдня роднай мовы  была 12-я Агульнанацыянальная дыктоўка паводле беларускамоўных твораў, якая прайшла ва ўстановах 21 лютага 2019 г. Тэксты былі звязаны з Наваградкам і ваколіцамі, а таксама наогул з краінай. Дыктоўку пісалі вучні з 5 па 11 клас. Усяго – 2189 чалавек. Летась дыктоўку пісалі 2800 чалавек. Вельмі важна, што Агульнанацыянальная дыктоўка стала ўжо традыцыяй.

Па звестках Наваградскага райвыканкама.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас