Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Родная беларуская мова заўсёды гучыць у Нягневіцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці

Родная беларуская мова заўсёды гучыць у Нягневіцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці

18 сакавіка 2019, 22:18 Мова 35
Родная беларуская мова заўсёды гучыць у Нягневіцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці

Кожную раніцу мы чуем прыгожыя і ласкавыя словы “Добры дзень!”, “Прывітанне!”, “Добрага ранку!” – так вітаюцца выхаванцы нашага Нягневіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, а ўвечары чуем радаснае  “Да пабачэння!”, “Да сустрэчы!”, “Да заўтра!”, “Дабранач”.

21 лютага – асаблівы дзень, Дзень роднай мовы. Мамы і таты, бабулі і дзядулі таксама імкнуцца чыста размаўляць па-беларуску.  “Калі ласка”, “Будзьце ласкавы”, “Прабачце!”, “Дзякуй!” і іншыя прыгожыя і мілагучныя беларускія словы мы часта чуем ад дарослых.

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей чуць родную мову, разумець яе, з павагай ставіцца да яе і з лёгкасцю размаўляць на ёй. Наша  ўстанова дашкольнай  адукацыі з’яўляецца беларускамоўнай, і мы шмат увагi надаём  беларускаму маўленню дзяцей. Калі дзеці будуць шмат чуць слоў на роднай мове, то будуць мець і багаты слоўнікавы запас. У групавых пакоях створаны куточкі для азнаямлення дзяцей з нацыянальным адзеннем беларусаў, арнаментам, зроблены выстаўкі кніг, часопісаў беларускіх пісьменнікаў. Усім гэтым дзеці карыстаюцца ў свабодным доступе. Таксама ў нашай дашкольнай установе адукацыі ёсць куточак беларускай хаткі, дзе ўсе экзэмпляры сабраны агульнымі намаганнямі выхавальнікаў і бацькоў. Тут ёсць шмат розных экспанатаў, прадметаў побыту, якімі карысталіся продкі, а таксама рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вышыванкі, сурвэткі, вырабы з дрэва, саломкі і гліны). Дзеці вельмі любяць заходзіць у гэты куточак, каб пасядзець за сялянскім сталом, пакалыхаць люльку, паставіць чыгунок у печ…

Дзень роднай мовы, які прайшоў у нашай установе, быў насычаны мілагучнымі песнямі, прыгожымі вершамі, якія гучалі ў нашай зале на роднай беларускай мове, а таксама цікавымі народнымі гульнямі. А выхаванцы разам з бацькамі падрыхтавалі прыгожыя і крэатыўныя  малюнкі па беларускіх народных казках і казках беларускіх пісьменнікаў.

Цікавай была сустрэча з узорным тэатрам лялек “Шчарсунок”. Ён прадставіў пастаноўку “Кот Васька і яго сябры”. Тэатр, дарэчы, выступае заўсёды на беларускай мове, а касцюмы і маскі зроблены рукамі маленькіх артыстаў і кіраўніка.

У чарговы раз юныя акцёры парадавалі нас сваім выступленнем і пакінулі прыемнае ўражанне ад убачай казкі, стварылі цудоўны настрой.

Няхай гучыць беларуская мова вечна! Яна наша багацце, сапраўдны скарб і спадчына, якую можа перадаць бацька – сыну, а маці – дачцэ.

Вольга Война,

настаўнік-дэфектолаг

Нягневіцкага ДЦРД.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас