Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
АДФУТБОЛЕНЫ ДЫЯЛОГ

АДФУТБОЛЕНЫ ДЫЯЛОГ

18 сакавіка 2019, 21:24 Выданні 10
АДФУТБОЛЕНЫ  ДЫЯЛОГ

Гэты год для прафесараў, доктара гістарычных навук Леаніда Лыча і Міколы Савіцкага, пачаўся радаснай і прыемнай навіной. У абодвух юбілейныя даты з дня народзінаў: Леаніду – 90 год, Міколу – 85. Выйшла з друку кніжка, аўтарамі якой яны з’яўляюцца, “Улады дыялог праігнаравалі (2015 – 2018 гг.)”. Гэтая кніга ёсць зборнік дакументаў пра моўную абыякавасць надзеленых уладай чыноўнікаў. У анатацыі да кнігі адзначана: “Свядома выключаная ўладамі з афіцыйнага жыцця беларуская мова ўжо амаль чвэртку стагоддзя знаходзіцца ў заняпадзе, што выклікае вялікую заклапочанасць ва ўсіх нацыянальнай арыентацыі грамадзян краіны. Аўтары знаёмяць чытачоў са сваімі спробамі ўступіць у кантакт з дзяржаўным чыноўніцкім апаратам з мэтай выратавання беларускай мовы ад рэальнай пагібелі, якая немінуча прывядзе наш народ да этнічнай смерці і поўнай страты суверэнітэту яго краіны. Разлічана на самае шырокае кола чытачоў, асабліва на палітычную і інтэлектуальную эліту, ад якой у найбольшай ступені залежыць лёс любога народа, у тым ліку і беларускага.”

Ад сябе дадам: ёсць чаму хвалявацца – за чвэрць стагоддзя выхавана абсалютная большасць дэнацыяна-лізаванага пакалення.Толькі з-за таго, што была гвалтоўна спынена пакрокавая беларусізацыя і павернута назад русіфікацыя. Як гэта назваць адным словам, няхай падумае чытач.                                                                                                                      

Кніга змяшчае 174 старонкі. Да зместу дапа-соўваюць змешчаныя вершы П. Панчанкі, Л, Геніюш, У. Караткевіча, Г. Леўчыка, а таксама аўтабіяграфічныя звесткі пра аўтараў кнігі.

Мікола Лавіцкі.

На здымках: аўтары кнігі і выгляд самой кнігі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас