Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава «Шлях да Канстытуцыі» ў Менску

Выстава «Шлях да Канстытуцыі» ў Менску

13 сакавіка 2019, 08:55 Грамадства, Культура, Навіны 42
Выстава «Шлях да Канстытуцыі» ў Менску

13 сакавіка 2019 г. а 16-й гадзіне ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Шлях да Канстытуцыі», на якой будуць прадстаўлены ўсе канстытуцыйныя акты ў гісторыі нашага народа за апошнія  500 гадоў.  Беларусы былі аднымі з першых у свеце, хто займеў канстытуцыйнае заканадаўства. Гэты год адзначаны важнымі юбілеямі асноўных помнікаў-дакументаў прававой думкі Беларусі: 490 гадоў Першаму Статуту Вялікага Княства Літоўскага і 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выстаўка «Шлях да Канстытуцыі» адлюстроўвае асноўныя этапы, якія наша краіна прайшла ў развіцці і фарміраванні галоўнага закона дзяржавы. Экспазіцыя складаецца з унікальных рукапісных, старадрукаваных помнікаў права, а таксама выданняў XIX–XXІ стст. Значная частка выстаўкі прысвечана Статуту ВКЛ. Прадстаўлены арыгіналы і факсіміле розных спісаў Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг., у якіх упершыню зафіксаваны нормы канстытуцыйнага права. У экспазіцыі змешчаны знакавыя для беларускага права Канстытуцыі: першая еўрапейская канстытуцыя – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г., першая савецкая Савецкай Беларусі 1919 г., чатырохмоўная Канстытуцыя БССР 1927 г. – на пяці мовах, якія мелі афіцыйнае пашырэнне ў той час, а таксама іншыя канстытуцыі савецкага перыяду.  Выстаўка «Шлях да Канстытуцыі» у музеі кнігі будзе працаваць да 14 красавіка 2019 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят. Уваход на адкрыццё – вольны. Акрамя таго, з 12 сакавіка па 12 мая 2019 г. у кальцавым калідоры (2-гі паверх) наведвальнікі бібліятэкі змогуць азнаёміцца з кніжнай выстаўкай «Асноўны закон дзяржавы: ад Статута да Канстытуцыі», прысвечанай 25-годдзю галоўнага дакумента рэспублікі. Паводле прэс-рэлізу

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас