Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Паразмаўляй са мной па-беларуску…”:

“Паразмаўляй са мной па-беларуску…”:

12 сакавіка 2019, 09:02 Мова, ТБМ 39
“Паразмаўляй са мной па-беларуску…”:

ХІІ Агульнанацыянальная дыктоўка ў Віцебску

У Віцебскай абласной бібліятэцы 21 лютага адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Кожны ахвотны мог прыняць удзел у агульнай дыктоўцы, арганізаванай сумесна Таварыствам беларускай мовы і абласной бібліятэкай.

Мерапрыемства адкрылі студэнты педагагічнага факультэта ВДУ імя Машэрава – фальклорны калектыў “Вясёлка”. Вядоўца Ларыса Рагачова – загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі – нагадала прысутным гісторыю абвяшчэння на 30-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе свята роднай мовы. Пасля выступілі са сваімі вершам паэты Міхась Мірановіч, Людміла Сіманёнак, Анастасія Лазебная. Таксама яны распавялі пра стан беларускай мовы на сённяшні дзень. Працягнулі святочную імпрэзу вершамі беларускіх паэтаў студэнткі другога курса філалагічнага факультэта ВДУ імя Машэрава: Анастасія Марозава, Лізавета Сямчонак і Наталля Ермакова.

Пасля літаратурна-музычнай часткі было прапанавана далучыцца да напісання агульнай дыктоўкі, якую па традыцыі прадыктаваў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, старшыня Віцебскай абласной рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Юрый Бабіч. Прысутным быў прапанаваны тэкст паводле эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць – гэта…” Каля сямідзесяці чалавек прынялі ўдзел у гэтай акцыі.

Пасля праверкі тэксту былі вылучаны працы з найменшай колькасцю памылак. Іх аўтары атрымалі падарункі ад пісьменніцы Анастасіі Лазебнай.

Можна адзначыць, што ў гэтым годзе колькасць ахвотных далучыцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы праз напісанне дыктоўкі павялічылася. Прысутныя, без сумневу, атрымалі асалоду ад гучання беларускага слова, што было добра бачна па аптымістычным настроі ў зале.

Наталля Ермакова, Анастасія Марозава, Лізавета Сямчонак – сябры ТБМ, студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта ВДУ

імя П.М. Машэрава.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0215
Далучайцеся да нас