Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На Лідчыне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек,

На Лідчыне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек,

12 сакавіка 2019, 09:48 Мова, ТБМ 31
На Лідчыне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек,

У мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ўдзел бралі каля 12000 чалавек

Тыдзень беларускай мовы “Роднаму слову прызнанне ў любові” прайшоў у лідскіх бібліятэках

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды публічныя бібліятэкі Лідскага раёна ладзілі тыдзень беларускай мовы “Роднаму слову прызнанне ў любові”.

Эрудытаў і знатакоў беларускай мовы сабраў конкурс “Слова роднае – вечнасці след” (філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”).

Паэтычную мазаіку “Мілагучнае, звонкае, роднае слова” падрыхтаваў філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”.

Для аматараў беларускай мовы ладзілі літаратурны вечар “У мовы роднай – роднае карэнне” (філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка”).

З мэтай папулярызацыі i падтрымкі беларускай мовы філіялы ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” правялі дыктоўкі на беларускай мове па тэкстах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дыктоўкі пісалі: Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; 

філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6” (падчас літаратурна-музычнай гасцінай “Святло роднага слова”);

філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” (падчас літаратурнай гульні-віктарыны “Захіну свой край ад нягод песняй матчыных простых слоў”);

філіял “Мінойтаўская сельская бібліятэка” (падчас турніру эрудытаў “Таямніцы роднай мовы”).

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” (падчас гадзіны роднай мовы “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”) прайшлі дзве дыктоўкі: для дзяцей і для дарослых.

Сярод дзяцей (СШ № 13) без памылак напісалі: Леўчанка Аліна, Адамовіч Васіліса, Вільчэўскі Павел; з адной памылкай напісалі: Кізік Аляксей, Бародзіч Святаслаў, Албавічус Радзівон, Васора Патрык, Крахмальчык Карына, Гардзей Мікіта, Шэстайла Ілья. Сярод дарослых найлепш напісала Дашкевіч Марта.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас