Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
МОВЕ БЕЛАРУСКАЙ ЖЫЦЬ!

МОВЕ БЕЛАРУСКАЙ ЖЫЦЬ!

12 сакавіка 2019, 08:48 Мова, ТБМ 55
МОВЕ БЕЛАРУСКАЙ ЖЫЦЬ!

24 лютага ў Валожыне аматары роднай мовы па традыцыі напісалі рэспубліканскую агульнабеларускую дыктоўку.

Дванаццатая акцыя, як і папярэднія, была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага. Ініцыятары і арганізатары мерапрыемства – сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Утульная чытальная зала райбібліятэкі на гэты раз сабрала ў асноўным настаўнікаў. Што ж, каму, як не прадстаўнікам гэтай інтэлігентнай прафесіі, працаваць над тым, каб колькасць носьбітаў адной з самых мілагучных еўрапейскіх моў з кожным годам павялічвалася.

Людвіка Станіславаўна Таўгень – старшыня раённай суполкі, вядомы на Ва-ложыншчыне філолаг – выбрала для дыктоўкі ўрывак з трылогіі “На ростанях” Якуба Коласа. Прысутныя ацанілі жаданне настаўніцы стварыць падчас акцыі добры настрой праз выразную, багатую лексіку класіка. Удзельнікі атрымалі асалоду ад апісання маляўнічых абшараў роднага краю.

“Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Шырока і размашыста пралягаюць яны ад вёскі да вёскі, ад мястэчак да гарадоў, злучаючы паветы, губерні і цэлыя краіны. Колькі хараства і чароўнага прывабу ў сініх іх далях!”  – роўна і нетаропка гучаў голас прафесіянала. Дыктоўка пісалася лёгка, ніводзін момант не выклікаў у  часовых “вучняў” цяжкасцей ці пытанняў. І вынік аказаўся добрым – у спецыяльных бланках вопытнай рукой прастаўлены толькі станоўчыя адзнакі. Тыя, хто ў гэты дзень вырашыў успомніць былое і адчуць сябе школьнікамі, пагадзіліся, што ўсё гэта – дзякуючы аўтару, які разам са сваім сябрам і аднадумцам Янкам Купалам стаяў ля вытокаў фарміравання новай беларускай мовы.

Бягучы год – асаблівы для ТБМ імя Францішка Скарыны. У кастрычніку будзе адзначацца 30-годдзе з дня яго заснавання. Таму валожынскія актывісты заклікаюць жыхароў раёна актыўна далучацца да мерапрыемстваў у рамках святкавання юбілею. Разам мы абавязкова захаваем нашу мову!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас