Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДЫКТОЎКА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА

ДЫКТОЎКА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА

12 сакавіка 2019, 09:10 Мова, ТБМ 33
ДЫКТОЎКА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ   ІМЯ ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА

21 лютага ў бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча ў Менску прайшла беларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня матчынай мовы. Дыктоўку правяла Фрунзенская арганізацыя ТБМ г. Менска разам з бібліятэкай №14 імя Францішка Багушэвіча. Перад пачаткам дыктоўкі з прывітальным словам да ўдзельнікаў выступіла загадчыца бібліятэкі Наталля Стрыгельская, зазначыўшы, што напісанне дыктоўкі ў гэты дзень сталася ўжо традыцыяй. У дыктоўцы бралі ўдзел навучэнцы лінгвагуманітарнага каледжа і сябры ТБМ г. Менска. Вёў дыктоўку дасведчаны выкладчык беларускай мовы Алесь Чэчат. Па заканчэнні перад удзельнікамі выступіла выканаўца песень Ала Бяляўская, акампануючы сабе на класічнай гітары. Прагучалі песні “О Беларусь, мая шыпшына” (на верш Уладзіміра Дубоўкі) і “Белавежская пушча” ў перакладзе на беларускую Наталлі Арсенневай. Дыктоўка прайшла ў святочным настроі.

Павел Чайкоўскі,

г. Менск.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас