Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гарадзеі

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гарадзеі

12 сакавіка 2019, 09:20 Мова, ТБМ 21
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гарадзеі

22 лютага Гарадзейская арганізацыя ТБМ адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы.

Святкаванне праходзіла ў школе № 2 г.п. Гарадзея. На ўрачыстасць сабралася больш за сотню вучняў выпускных класаў. На імпрэзе прысутнічалі загадчык упраўлення адукацыі Нясвіжскага раёна А.У. Клішэвіч, дырэктар Т.М. Кашэйка, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, памочнік дэпутата Л.П. Качановіч, сябры Гарадзейскага ТБМ, настаўнікі школы.

Уступнае слова мела старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. У сваёй прамове яна засяродзілася на тым, што роднае слова заўсёды спрыяе жыццёваму поспеху і пажадала вучням выпускных класаў паспяхова пераадолець першы жыццёвы іспыт – экзамены. Затым яна ўручыла падзяку кіраўніку Гарадзейскага ТБМ А.У. Гунько, а таксама прачытала падрыхтаваны тэкст з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра родную мову.

Дыктоўку далей праводзіла настаўніца беларускай мовы школы № 2 г.п. Гарадзея Ч.Б. Сцефановіч. Праверыць напісанне ўдзельнікі маглі ў канцы па падрыхтаваным на маніторы тэксце.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас