Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Вы паслухайце, мова якая! Нібы рэчанька ціха журчыць”

“Вы паслухайце, мова якая! Нібы рэчанька ціха журчыць”

4 сакавіка 2019, 21:02 Грамадства 22
“Вы паслухайце, мова якая!   Нібы рэчанька ціха журчыць”

У чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень роднай мовы прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка “Вы паслухайце, мова якая! Нібы рэчанька ціха журчыць”. Удзел у ёй прынялі наведвальнікі і работнікі бібліятэкі. Дыктоўка была прымеркавана таксама да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і тэкст для яе быў выбраны адпаведны – “Хлеб-соль” (аўтар – Міхась Даніленка, аб’ём тэксту – 144 словы). Дыктавала тэкст намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Алена Быстрыцкая. Тэкст быў нескладаны, і ўдзельнікі дыктоўкі напісалі яго на выдатна. Найлепшы вынік паказаў карэспандэнт “Лідскай газеты” Алесь Мацулевіч.

Дыктоўка ў гэтай бібліятэцы пісалася ў 11-ты раз, пачынаючы з 2-й.  І калі на першыя дыктоўкі бібліятэка толькі выдзяляла памяшканне, а напісанне арганізоўвала ТБМ, то ўжо чацвёрты год запар дыктоўку арганізуе сама бібліятэка, тэкст чытаюць або дырэктар, або намеснік, у чым відзён нармальны дзяржаўны падыход да дзяржаўнай справы адраджэння беларускай мовы ў нашай незалежнай краіне.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5432
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас