Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Стоўбцах паставяць помнік Якубу Коласу

У Стоўбцах паставяць помнік Якубу Коласу

4 сакавіка 2019, 12:40 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 28
У Стоўбцах паставяць помнік Якубу Коласу

Міністэрства культуры абвясціла конкурс праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў Стоўбцах, паведамляе БЕЛТА. Помнік будзе ўсталяваны ў скверы па вуліцы Цэнтральная​. «Конкурс мы праводзім для таго, каб знайсці найбольш выразны вобраз класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа для стварэння помніка на малой радзіме паэта. Яго кампазіцыйнае і пластычнае выкананне павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва», — цытуе БЕЛТА міністэрства. Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца прафесійныя скульптары і архітэктары. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч беларускіх рублёў, якія выдаткуе Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт. Якуб Колас нарадзіўся 22 кастрычніка 1882 года ў засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні, цяпер гэта тэрыторыя горада Стоўбцы. Паводле БЕЛТА

Чытай больш

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас