Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень беларускай кухні – у рэстаранах і кавярнях Менска

Тыдзень беларускай кухні – у рэстаранах і кавярнях Менска

21 лютага 2019, 12:06 Грамадства, Культура, Навіны 39
Тыдзень беларускай кухні – у рэстаранах і кавярнях Менска

XIX Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Менску з 25 лютага па 3 сакавіка.

У гэты перыяд у 60 рэстаранах і кафэ сталіцы наведвальнікам прапануюць пяць страў нацыянальнай кухні. Прынцып гастранамічнага тыдня – адзіная рэцэптура і кошт незалежна ад тыпу і класа аб’екта. Гэта робіцца для прыцягнення ўвагі гараджан і гасцей сталіцы да страў беларускай кухні, прасоўвання і папулярызацыі нацыянальных кулінарных традыцый. На гэты раз гасцям прапануюць жур з мясам па цане Br3,5, салату „Журавiны” за Br6,5, фаршаваную свініну па-беларуску з бульбянымі дзелькамі за Br10,5, гачанік з грыбамі за Br8,5, дзьмухаўцы з мядова-журавінавым паліваннем за Br4,5. У распрацоўцы страў чарговага Тыдня беларускай кухні ўдзельнічаў шэф-повар рэстарана „Сядзіба” Андрэй Ізмайловіч. Арганізатарам конкурсу выступае галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. zviazda.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/tydzen-belaruskaj-kukhni-u-restarana/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
"Ваш незвычайны кінатэатр" у Стоўбцах. Выстава "100 год Віцебскаму авангарду"
Культура

"Ваш незвычайны кінатэатр" у Стоўбцах. Выстава "100 год Віцебскаму авангарду"

19 чэрвеня 2019, 09:5915
Далучайцеся да нас