Home
У свеце

Македонія афіцыйна стала Паўночнай Македоніяй

Македонія афіцыйна стала Паўночнай Македоніяй

Македонія афіцыйна памяняла назву і цяпер называецца Паўночная Македонія. Пра гэта 12 лютага ў сваім Twitter напісаў міністр замежных спраў краіны Нікола Дзімітраў. „Мы толькі што абмяняліся вярбальнай нотай: Прэспанскае пагадненне ўваходзіць у сілу. Няхай сённяшні дзень стане пачаткам доўгага сяброўства паміж Грэцыяй і Паўночнай Македоніяй. Мы не можам змяніць наша мінулае, але можам і будзем фармаваць нашу будучыню, заснаваную на сяброўстве, партнёрстве і супрацы”, – падкрэсліў Дзімітраў. Спрэчка датычна назвы Македонія доўжылася каля 30 гадоў. Грэцыя блакавала еўраінтэграцыйныя памкненні Македоніі, выступаючы супраць назвы гэтай дзяржавы, назву Афіны лічаць грэцкім этнонімам. 2 чэрвеня 2018 года прэм’ер-міністры Македоніі і Грэцыі абвесцілі, што новай канстытуцыйнай назвай Рэспублікі Македонія стане „Паўночная Македонія”. 19 кастрычніка 2018 года парламент Македоніі бальшынёй галасоў падтрымаў змены ў канстытуцыю. якія патрэбныя для перанаймення краіны. 11 студзеня 2019 года парламент зацвердзіў новы тэкст канстытуцыі з папраўкамі. 25 студзеня парламент Грэцыі ўхваліў пагадненне аб перайменаванне Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія ў Рэспубліку Паўночная Македонія. 6 лютага 29 амбасадараў краін – сябраў НАТО паставілі подпісы пад пратаколам аб далучэнні Македоніі да гэтага альянсу. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/makedoniya-afitsyjna-stala-paunochnaj-m/

Previous article Таямнічы візіт Мясніковіча
Next article Чыгуначны лагістычны цэнтр пабудуюць пад Берасцем

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515