Home
Навіны

Польскія “Музычныя пейзажы” ў Берасці

Польскія “Музычныя пейзажы” ў Берасці

19 і 20 лютага гэтага года – па запрашэнні Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча – Берасце наведае выдатная польская піяністка Марыя Габрысь-Хейке, прафесар Варшаўскага музычнага ўніверсітэта ім. Фрэдэрыка Шапэна.

У аўторак, 19 лютага, у 18:30, польская артыстка зайграе канцэрт класічнай фартэпіяннай музыкі для жыхароў Берасця ў Берасцейскай абласной філармоніі (вул. Арджанікідзе, 14). Спецыяльна падрыхтаваная для гэтага вечара праграма пад назвай «Музычныя пейзажы» у асноўным уключае ў сябе творы польскіх кампазітараў: акрамя ўлюбёнага, але яшчэ не да канца адкрытага шырокай брэсцкай публікай Фрэдэрыка Шапэна (1810-1849), прагучыць «Паланез» Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833), жыццё і творчасць якога былі непарыўна звязаны з Заходняй і Цэнтральнай Беларуссю. Публіка таксама атрымае рэдкую магчымасць пазнаёміцца з Марыяй Шыманоўскай (1789 – 1831), адной з першых у Еўропе жанчын-музыкаў сярод прафесіяналаў, „чароўнай Усемагутнай у царстве гукаў”, як пра яе казаў Гётэ. З кампазітараў мяжы XIX і XX стагоддзяў можна будзе пачуць Караля Шыманоўскага (1882-1937), які аб’ядноўвае заходнееўрапейскія і антычныя традыцыі ў адно цэлае. Французскай нотай вечара стануць творы Клода Дэбюсі (1862-1918), прадстаўніка музычнага імпрэсіянізму.

20 лютага з 10:00 у камеральнай зале Музычнага каледжа ім. Г. Шырмы пачнецца мастар-клас для маладых піяністаў, які правядзе Марыя Габрысь-Хейке. Уваход на майстар-клас вольны: усе жадаючыя змогуць паназіраць за музіцыраваннем вядомай выкладчыцы і маладых берасцейскіх музыкаў. Двухгадзінны занятак будзе прысвечаны музыцы Ф. Шапэна і Л. Бетховена. Майстар-клас праводзіцца з мэтай звярнуць увагу музыкаў на I Міжнародны конкурс юных выканаўцаў „Ступені класікі”, які пройдзе ў Берасці 12-14 красавіка 2019 г., а ў склад журы якога ўвойдзе Марыя Габрысь-Хейке. Марыя Габрысь-Хейке – піяністка, якая вылучаецца сваімі шырокімі музычнымі інтарэсамі і ўменнем граць не толькі на сучасным фартэпіяна, але і на малаточкавым фартэпіяна (ням.: Hammerklavier) Моцарта і рамантычным піянафорте. Прафесар Музычнага універсітэта ім. Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве. Багацце музычнага вопыту дазваляе піяністцы свабодна адчуваць сябе ў розных стылях і традыцыях выканання. Падчас сольных і камерных канцэртаў у Японіі, Паўднёвай Карэі, Кітаі, ЗША і Еўропе піяністка прадстаўляла рэпертуар ад XVIII стагоддзя па прэм’еры сучаснай музыкі. Лаўрэатка прэстыжных міжнародных конкурсаў у Чэхіі, Швейцарыі і Славеніі. КАНЦЭРТ «МУЗЫЧНЫЯ ПЕЙЗАЖЫ» Дзе: Берасцейская абласная філармонія (вул. Арджанікідзе, 14) Калі: 19 лютага 2019 r. у 18:30 Квіткі: 5-10 бел. руб. у касах Філармоніі. МАЙСТАР-КЛАС Дзе: камеральная зала Музычнага каледжа ім. Г. Шырмы (вул. Гогаля, 7) Калі: 20 лютага а 10:00 Уваход вольны. Паводле прэс-рэлізу

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/polskiya-muzychnyya-pejzazhy-u-beras/

Previous article Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Next article «J:морс» прэзентуе новую праграму «Крылы»

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515