Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЦІКАВАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

ЦІКАВАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

12 лютага 2019, 08:58 Выданні 63
ЦІКАВАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

24 студзеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры  адбылася прэзентацыя кнігі “Янка Маўр. Наш вечны рабінзон. Штрыхі да партрэта”, у якой змешчаны ўспаміны блізкіх і родных, калег па пяру вядомага дзіцячага пісьменніка. Гэтыя залацінкі памяці дапамагаюць больш глыбока раскрыць творчую асобу аўтара, шматграннасць яго таленту.

У кнізе змешчаны ўспаміны яго дачкі Наталлі Міцкевіч, дзе апісаны невядомыя факты жыцця пісьменніка, раскрыты яго ўзаемаадносіны з роднымі і сябрамі. Сведкам сапраўдных сяброўскіх адносін Янкі Маўра і Якуба Коласа з’яўляецца ліставанне паміж імі, пра  гэта распавядае  праўнучка абодвух пісьменнікаў Васіліна Міцкевіч. Вось прозвішчы асоб, якія адрасавалі свае вершы і ўспаміны: Міхась Міцкевіч, Вера Гнілазуб, Алена Васілевіч, Васіль Вітка, Артур Вольскі, Мікола Гіль, Сяргей Грахоўскі, Алег Грушэўскі, Генрых Далідовіч, Павел Кавалёў, Іван Курбека, Еўдакія Лось, Віталь Луба, Алесь Масарэнка, Макар Паслядовіч, Людміла Рублеўская, Пятро Рунец, Святлана Шыдлоўская, Станіслаў Шушкевіч, Мікола Маляўка, Віктар Шніп, Лідзія Ламасадзе…

Укладальнік кнігі “Янка Маўр. Наш вечны рабінзон” – Марыя Міцкевіч, унучка Янкі Маўра. Рэдактар кнігі – Зміцер Пятровіч. Наклад – 500 асобнікаў. Выпуск ажыццёўлены пры заказе і пры фінансавай падтрымцы міністэрства інфармацыі. У кнізе выкарыстаны фота з асабістага архіва Янкі Маўра.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ № 4 г. Менска! Выступалі: галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Віктар Шніп, рэдактар выдання Зміцер Пятровіч, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” літаратуразнаўца Мікола Трус. Прагучалі ўспаміны Марыі Міцкевіч, Сяргея Няхамкіна. Паэт Яўген Хвалей прачытаў верш-прысвячэнне Марыі Міцкевіч. Было вельмі цікава!

Кнігу яшчэ можна набыць усяго за 24 рублі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” (маркетынгавы аддзел).

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас