Home
У свеце

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным адбудзецца 13 лютага ў Сочы.

Як паведаміў газеце „Известия” прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, кіраўнікі абмяркуюць спрэчныя пытанні двухбаковых адносін, а таксама дзейнасць Саюзнай дзяржавы, у тым ліку расейска-беларускай рабочай групы. Нагадаем, 31 студзеня адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным. Падчас размовы яны абмеркавалі „ўсе пытанні агульнага характару ў адносінах дзвюх краін”, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта. У тым ліку гаворка ішла аб наданні „найбольшай эфектыўнасці” працы міжурадавай групы па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, гаварылася ў паведамленні. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся ў найбліжэйшы час правесці сустрэчу, на якой яны плануюць абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года. Галоўная праблема ў беларуска-расейскіх адносінах на сёння — гэта падзенне даходаў беларускага бюджэту з-за расійскага падатковага манеўру ў нафтавай сферы. У Менску налічылі каля 15 млрд долараў стратаў і разлічваюць на кампенсацыю. Масква ставіць прэферэнцыі ў залежнасць ад ступені інтэграцыі дзяржаў. У снежні Лукашэнка і Пуцін двойчы сустракаліся ў Маскве. 25 снежня яны дамовіліся аб стварэнні рабочай групы „для вырашэння пытанняў у рамках далейшай інтэграцыі дзвюх краін”. Наступныя перамовы адбыліся 29 снежня і доўжыліся тры з паловай гадзіны. Афіцыйна іх вынікі апублікаваныя не былі. 10 студзеня на нарадзе з урадам Лукашэнка паведаміў, што падчас сустрэчы з Пуціным у канцы снежня абмяркоўваліся праблемныя пытанні двухбаковых адносін, у тым ліку — кампенсацыя беларускаму боку ў сувязі з падатковым манеўрам у Расеі ў нафтавай сферы. „Практычна ўсе праблемы ў адносінах паміж краінамі вырашаны ў больш ці менш прымальным варыянце, — заявіў ён. — Ніякага непрымання па пытанні кампенсацыі не было. <…> Больш за тое, прэзідэнт Расеі прапанаваў і ў новым годзе працягнуць перамовы па гэтым пытанні і выпрацаваць прымальнае рашэнне — і адзін на адзін, і ў складах працоўных груп”. Лукашэнка падкрэсліў, што гэта пытанне трэба было ўрэгуляваць да 1 студзеня, але „ніякай катастрофы з-за таго, што яно пакуль не вырашана, на сённяшні дзень няма”. „Страты ад падатковага манеўру ў Беларусі ў гэтым годзе складуць смешную суму: пры 70 доларах за бараль гэта будзе каля 400 млн долараў, гэта не катастрофа. Але мы на гэта пайсці не можам, таму што з 2015 года, калі быў уведзены гэты падатковы манеўр, мы ўжо страцілі 3,6 млрд долараў. Да заканчэння гэтага падатковага манеўру, да 2025 года, мы страцім 10,6 млрд долараў”, — дадаў кіраўнік дзяржавы. belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/lukashenka-i-putsin-sustrenutstsa-13-lyutaga/

Previous article НАТА аформіла рашэнне пра ўступленне Паўночнай Македоніі
Next article Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц скараціліся на 140 мільёнаў долараў

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515