Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Віншаванні Валянціне Крук

Віншаванні Валянціне Крук

4 лютага 2019, 21:15 ТБМ 38
Віншаванні Валянціне Крук

На  чарговай Радзе ТБМ Алена Мікалаеўна Анісім павіншавала з прайшоўшым юбілеем Валянціну Крук, былую старшыню Полацкай раённай арганізацыі ТБМ, якая ўзначальвала мясцовую суполку на працягу 10 гадоў.

Валянціна Іосіфаўна нарадзілася 9 лістапада 1958 года ў Празароках, на радзіме Ігната Буйніцкага. Адразу пасля заканчэння Празароцкай школы яна паступіла ў Інстытут культуры на бібліятэчны факультэт, а потым працавала ў Менску, Наваполацку. 23 гады ў Верхнядзвінску спадарыня Валянціна была дырэктарам бібліятэкі. У Полацку спадарыні Валянціне давялося працаваць у Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур.

– Рамёствы, якія трэба адраджаць – вялікі пласт у культуры, – кажа яна.- У Бе-ларусі пражывае больш за 120 прадстаўнікоў розных нацый і народнасцяў. У Полацку і іншых гарадах шмат такіх прадстаўнікоў, аб’яднаных у суполкі. Мы рабілі так, каб у іх быў будынак, куды б яны маглі прыходзіць і мець магчымасць праяўляць свае нацыянальныя адметнасці, не забываць сваю культуру і мову. Але перш за ўсё мы дбалі пра сваю родную культуру. З гэтай нагоды я праводзіла шэраг мерапрыемстваў менавіта ў падтрымку беларускай культуры. На паэтычныя і музычныя вечарыны да нас прыязджалі знакамітыя творцы: Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Людміла Рублеўская, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя літаратары, выступалі Таццяна Матафонава, Сяржук Доўгушаў і гурт ” Вурай” . Калі нас наведваў Генадзь Бураўкін, наш аркестр сустрэў яго песняй  “Прыязжайце да нас на Полаччыну”, і ён быў вельмі ўзрушаны!

Зараз спадарыня Валянціна працуе ў 10-ай Наваполацкай базавай школе з дзецьмі, і гэтая дзейнасць ёй вельмі да спадобы. Яна вядзе гурток для вучняў 3-4 класаў па асабістай праграме, якая аб’ядноўвае школьныя заданні і дадатковыя веды.

– Калі ўсю сябе аддаеш дзецям, бачыш бляск у іх вачах, адчуваеш, што працуеш недарэмна! У займальнай форме мы вывучаем беларускую мову і літаратуру.

Муж  спадарыні Валянціны – Аляксандр Мікалаевіч – гісторык па адукацыі, таксама працаваў у сферы культуры, абодва іх сыны Генадзь і Вячаслаў пайшлі па яго слядах і сталі гісторыкамі, і ўнучка Віялета, з якой Валянціна Іосіфаўна шмат займаецца – выдатніца.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5433
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас