Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Была ў Слоніме “Шчараўская жаба”

Была ў Слоніме “Шчараўская жаба”

2 лютага 2019, 10:16 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны 20
Была ў Слоніме “Шчараўская жаба”

Выйшаў з друку першы нумар у гэтым годзе гісторыка-краязнаўчага выдання “Слонімскі край”.

Ён адкрываецца вялікім артыкулам пра лёс слонімца Яўгена Дацкевіча (1892-1938) – палітыка, журналіста, літаратара, артыста і вайскоўца. Ён быў сябрам партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Расеі, рэдагаваў у Расеі “Веснік Часовага ўраду Паўночнай вобласці”, выступаў супраць бальшавікоў, пільна адсочваў усе падзеі на Бацькаўшчыне. Магчыма, быў удзельнікам Усебеларускага з’езду. У 1938 годзе яго арыштавалі органы НКУС і ў Валагодскай вобласці расстралялі. Больш падрабязна пра лёс Яўгена Дацкевіча чытачы даведаюцца са старонак “Слонімскага краю”. У лютым 1916 года ў Слоніме немцы выдавалі сатырычную газету “Шчараўская жаба”. Агляд некалькіх нумароў гэтага выдання публікуецца на старонках “Слонімскага краю”. Свежы нумар выдання парадуе чытачоў і публікацыямі пра лёс метэарыта, які ўпаў на Слонімшчыне 125 гадоў таму, і ўспаміны былой сланімчанкі пра 1920-я гады Надзеі Гайдук, пра адзін здымак слонімскага фатографа Барыса Вайнштэйна і шэраг іншых матэрыялаў. Свежы нумар “Слонімскага краю” і ранейшыя нумары можна прачытаць тут. Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/byla-u-slonime-shcharauskaya-zhaba/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас