Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Варта падтрымаць дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, дзе маделямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі

Варта падтрымаць дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, дзе маделямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі

30 студзеня 2019, 11:11 Грамадства, Культура, Навіны 36
Варта падтрымаць дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, дзе маделямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі

Паказ адзення беларускіх дызайнераў, дзе маделямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі. Усе сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне і рэабілітацыю. Да канца збору сродкаў застаецца яшчэ 3 тыдні. Падтрымаць праект можна тут.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі​ аховы здароўя штогод у свеце больш за 200 тысяч дзяцей маладзейшых за 15 гадоў захворваюць на рак. 

Захворванне дзіцяці – гэта заўседы цяжкая выпрабаванне для ўсёй сям’і. Мы жадаем падрымаць дзяцей і іх сем’і і арганізуем дабрачынны модны праект Kids Fashion Zone. На подыум выйдуць дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі і дзеці артыстаў беларускай эстрады. Яны пакажуць калекцыю адзення крамы “Стиляжки”. 

Удзел у мерапрыемстве дапаможа дзеткам з захворваннямі адчуць падтрымку з боку гледачоў, праявіць сваю індывідуальнасць і атрымаць моцныя прыемныя эмоцыі. Мерапрыемства таксама дапаможа сфарміраваць пазітыўнае інфармацыйнае поле вакол дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.  

Модны паказ прымеркаваны да двух асаблівых дат: Сусветнага дня барацьбы супраць рака і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак (4 і 15 лютага).

Арганізатары: Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO,  Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», ГУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі»

Месца правядзення: Victoria Olimp Hotel (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 103).

Час правядзення: 9 лютага 2019 года, з 14.00-19.00.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас