Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Музычныя Каляды

Музычныя Каляды

21 студзеня 2019, 23:44 Культура 38
Музычныя Каляды

Уладзімір Някляеў выступіў 7 студзеня з чытаннем вершаў на калядным канцэрце Змітра Вайцюшкевіча. Паэт, прызнаючы, што Нараджэнне Хрыстовае з’яўляецца адным з самых светлых святаў, успамінаў дзяцінства і першую зорку над Крэвам, з’яўлення якой чакалі з нецярпеннем, і асаблівую атмасферу святаў.  Паэт і артыст выканалі разам новую, нядаўна створаную калядку. Уладзімір Някляеў у вершаванай форме пажадаў, каб Бог жыў у кожнай хаце, і каб там жыла беларуская мова, тады народ будзе моцным і з’яднаным.

Зміцер Вайцюшкевіч паспяхова дзейнічае ў накірунку “стэндапа”. Не шмат беларускіх артыстаў вядуць размову са слухачамі падчас канцэртаў, а яму гэта заўжды ўдаецца.  Спявак выканаў песні на вершы Алеся Камоцкага “Ад зімы я хаваюся ў гэтых вачах” і на словы Рыгора Барадуліна  “Новы год” і “SOS”.

Аддаючы даніну адышоўшым у мінулым годзе, артыст заспяваў песню на вершы Алеся Ліпая.

Традыцыйны калядны канцэрт быў напоўнены радасцю і святлом . Для дзетак была арганізавана спецыяльная пляцоўка, дзе яны маглі пагуляць каля ёлкі, адгадаць загадкі, паспяваць, і патанчыць, і не перашкаджаць бацькам атрымоўваць асалоду ад выдатнай музыкі.

А пасля яны выйшлі разам з артыстам на сцэну і заспявалі разам: “Моцны той, хто сябра мае!”, “Весяліся, дружына Хрыстовая!”

“Неверагодна класны канцэрт!Прыемна сустрэць усіх сяброў”, – напісала ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч, якая прыйшла на імпрэзу разам з мужам Змітром і дзецьмі Марай і Давідам.

26 снежня артыст сустракаўся з моладдзю ў віцебскім арт-пабе “Торвальд”. Перад Новым годам спявак і яго сям’я паўдзельнічалі ў здымках каляднай кулінарнай праграмы, якую можна праглядзець на YOU-TUBE.

Э. Дзвінская,

фота www.budzma.org.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас