Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каляды ад Гарадзенскага ТБМ

Каляды ад Гарадзенскага ТБМ

21 студзеня 2019, 23:35 ТБМ 23
Каляды ад Гарадзенскага ТБМ

Пад час Калядаў, вясёлыя калядныя імпрэзы арганізавала Гарадзенская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны для беларускіх дзетак, якія толькі пачынаюць вучыцца ў беларускіх класах сярэдняй школы, а таксама дашкольнікаў.  Апошняя ў гэтыя святы прайшла Ёлка ў Дзіцячым садку нумар 45, што на суліцы Сахамбаева. Тамака дзейнічаюць дзве беларускія групы. Адна з дзвюх – выпускнікі. І сёлета яны, разам з бацькамі будуць вырашаць: ці працягваць навучанне па-беларуску ў новым першым беларускім класе, ці адступіць, пад націскам цяжкасцяў у даездзе да вызначанай аддзелам адукацыі школы нумар 32. Зрэшты, бацькі маюць права патрабаваць для сябе адкрыцця беларускага класа ў школе побач – нумар 16. Да імпрэзы рыхтаваліся не толькі сябры арганізацыі, якія падаравалі кожнаму дзіцяці па кніжцы – казцы, шакаладцы,  але і ўласна самі выхаванцы садка. Яны чыталі вершы, вадзілі карагод разам з калядоўшчыкамі ды спявалі песні. За Ёлкай назіралі некаторыя бацькі дзвюх беларускіх групаў садка, якім калядная дзея, арганізаваная сябрамі Таварыства беларускай мовы вельмі спадабалася. Кажа Юры Седзянеўскі, бацька выхаванца Косціка.

–  Вельмі файная атрымалася такая імпрэзка. Асабліва ў час, калі святы скончыліся, то для дзяцей быў гэта добры сюрпрыз. І баба Яга такая каларытная, і калядоўшчыкі: каза такая вясёлая, і мішка такі разумны з загадкамі. Было вельмі прыемна бачыць гэта. І што перадусім Таварыства беларускай мовы аб’ядноўвае вакол сябе іншыя супольнасці для правядзення такой цікавай імпрэзы. 

На Ёлцы быў таксама пісьменьнік і аніматар, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Міхась Зязюк з Наваградка. Ён апрача выступу, як аніматар падараваў дзеткам уласныя падарункі, а ўсяму садку сваю кніжку:

– Гэтая кніжка называецца “Янка, Шмурдзік, Бушматка ды іншыя.” Выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”. Кніжка трапіла ў ліст найлепшых дзіцячых кніжак за 2015 год. Кніжка менавіта для такіх вось дзетак, каб яны ведалі:  што такое нашая прырода? як жывуць розныя жывёлы? як трэба любіць гэтую прыроду і як трэба сябраваць. Я хацеў, каб прачытаўшы, дзеці навучыліся шанаваць нашую прыроду ды нашую зямлю. Кніга аздоблена малюнкамі і мае буйны шрыфт.

Па водгуках чытачоў, кніга Міхася Зязюка прыцягвае сваёй прастатой і разам з тым, багатай мовай аўтара.

– Першым чытачом гэтай кнігі была дачка, – згадвае Міхась Зязюк.

Адну такую кніжку аўтар пакінуў для калектыва садка ў якасці падарунка. Увогуле Міхась Зязюк з зада-вальненнем адгукнуўся на запросіны Таварыства беларускай мовы прыехаць у Гародню на імпрэзу для дашкольнікаў. Бо, на яго думку, словы: “Калі не мы – то хто?”  – гэта не пафас. Гэта кірунак па якім павінны ісці рупліўцы беларушчыны.

– Мы ж бачым, якая зараз сітуацыя ў краіне. Што робіцца. І калі яны будуць чуць жывое слова, я думаю, штосьці ў іх застанецца. А калі мы будзем вось такім чынам, як мы, як вы сёння прапагандаваць і тыя народныя традыцыі, гэта будзе цудоўна.

 

Галоўная задача Таварыства беларускай мовы і яе сяброў у падобных імпрэзах падтрымаць святочны настрой беларусам, якія шануюць родную, беларускую мову, а асабліва падтрымаць самых маленькіх, якія толькі пачынаюць сваё жыццё, як беларусы. Усяго за святы, сябры арганізацыі павіншавалі самых малых дзяцей усіх навучальных установаў Гародні, дзе навучальны працэс вядзецца па-беларуску, а гэта сярэдняй школы 32 і 34, а таксама садкоў: нумар 65 і 45.

Віктар Парфененка, старшыня абл. арганізацыі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас