Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзьве граматыкі, дзьве турмы, дзьве жонкі: народзіны Браніслава Тарашкевіча

Дзьве граматыкі, дзьве турмы, дзьве жонкі: народзіны Браніслава Тарашкевіча

21 студзеня 2019, 13:33 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 98
Дзьве граматыкі, дзьве турмы, дзьве жонкі:   народзіны Браніслава Тарашкевіча

20 студзеня 1892 году на Віленшчыне нарадзіўся Бронік Тарашкевіч, сялянскі хлопчык, пазьней выпускнік Санкт-Пецярбургскага ўнівэрсытэту, вучань знакамітых лінгвістаў Я. Карскага, А. Шахматава ды І. Бадуэна дэ Куртэнэ. А таксама – чалец Беларускай сацыялістычнай грамады, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, пасол у Польскім Сойме, чалец Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, прафэсар, палітычны вязень, перакладчык і публіцыст. І гэта яшчэ ня ўсё: 15 фактаў пра Тарашкевіча.

Калі вы ня чулі пра Браніслава Тарашкевіча нічога, то пэўна ўсё ж ведаеце пра тарашкевіцу – клясычны правапіс, названы ягоным імем.

Тарас – такая была ў Тарашкевіча мянушка. Янка Купала, з пашанаю, нібы да старэйшага, пісаў: «Дзядзька Тарас, што чуваць у вас зь беларускай граматыкай?» – хоць сам быў старэйшы на дзесяць гадоў.

Ведаў польскую, расейскую, францускую, нямецкую, старажытнагрэцкую мовы і лаціну.

«Беларуская граматыка для школ» надрукаваная ў 1918 годзе ў віленскай кнігарні Марціна Кухты, дзе і багдановіцкі зборнік «Вянок» (вул. Totorių, 20). Як будзеце ў Вільні, наведайце і мэмарыяльную табліцу ў гонар Тарашкевіча, на вуліцы Vilniaus, 37 (па-нашаму Віленская).

Быў чальцом віленскай масонскай ложы «Праўда».

Згодна зь некаторымі зьвесткамі (абсалютна не навуковымі!) тэкст тарашкевіцай даўжэйшы за набраны афіцыйным правапісам – ажно на 17 %. Больш мяккіх знакаў, вышэйшыя ганарары, больш паперы – і дасканалая перадача беларускага маўленьня.

чытай больш

  • Tags
  • Аляхновіч
  • беларуска мова
  • відэаграфіка
  • тарашкевіца
  • Тарашкевіч
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас