Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Мінску выступіць легендарны заолаг, які пражыў 2 гады ў зграі ваўкоў

У Мінску выступіць легендарны заолаг, які пражыў 2 гады ў зграі ваўкоў

18 студзеня 2019, 09:03 Грамадства, Навіны 17
У Мінску выступіць легендарны заолаг, які пражыў 2 гады ў зграі ваўкоў

Грузінскі навуковец Ясон Бадрыдзэ, які пабываў у шкуры шэрага, рэдка дае публічныя сустрэчы, але пагадзіўся расказаць мінскай публіцы пра жыццё ваўкоў.

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і праект vouk.by запрашаюць на сустрэчу з Ясонам Бадрыдзэ ў бізнес-клуб Imaguru. 
 
Ясон Бадрыдзэ, прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык сектара паводзінаў і экалогіі жывёл у Інстытуце заалогіі АН Грузіі, супрацоўнік Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Іллі Чаўчавадзэ. Ясон прысвяціў вывучэнню ваўка ўсё жыццё і каля двух гадоў пражыў у зграі гэтых драпежнікаў. 
Воўк – легендарны драпежнік. Пра яго існуе шмат міфаў.
 
Ясон Бадрыдзэ:
«Напраўду ў ваўкоў фантастычна развітая ўзаемадапамога. Аднойчы яны і мне выратавалі жыццё. Тады я ўпершыню задумаўся наконт альтруізму: што гэта такое? Значыць, гэта рэалізацыя біялагічнай патрэбы. Што будзе – звер пра гэта не думае. І тады я зразумеў, што ўсё, што мы маем, чым мы ганарымся, – гэта не мы прыдумалі, гэта ўсё адтуль ідзе».

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 8 лютага ў 19:00 у бізнес-клубе Imaguru па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4.
Квіткі і больш інфармацыі на talaka.org.
 
А як падтрымаць праект па-іншаму?
 
Напрыканцы мінулага года навукоўцы пазначылі GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Да 10 лютага праходзіць конкурс па выбары імя для аднаго з шэрых драпежнікаў. А права выбару імя для маладой ваўчыцы атрымае спонсар, які зробіць ахвяраванне ў 700 BYN. Ваўчыца нарадзілася ў 2018 годзе. Мяркуючы па слядах, яна ходзіць са зграяй з 4-6 ваўкоў. Усе яны – сапраўдныя вандроўнікі, таму што рэгулярна на некалькі дзён наведваюцца ва Украіну.

Аматары прыгодаў могуць забраніраваць сабе месца ў экспедыцыі праекта vouk.by па слядах пазначаных ваўкоў. А тыя, хто хоча даведацца яшчэ больш сакрэтаў пра жыццё ваўкоў, могуць далучыцца да сумеснай VIP-вячэры з Ясонам Бадрыдзэ і камандай праекта.
 
Спецыяльна да мерапрыемства выпушчаныя невялікім тыражом торбы і кубкі з дызайнерскім прынтам. Калі ў вас не атрымліваецца ўзяць удзел у сустрэчы, але ёсць важнае пытанне да прафесара, то за пэўную суму вы можаце яго задаць і атрымаць асабісты відэа-адказ ад Ясона Бадрыдзэ.

Паводле прэс-рэлізу

https://novychas.by/hramadstva/u-minsku-vystupic-lehendarny-zaolah-jaki-prazyu-2?fbclid=IwAR2qZV9DdG7CngNUsNK-BkilGAtfLw2SkSVofqnB5FB2IOY8pIFk3pZdXLQ
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0926
Далучайцеся да нас