Home
Культура

Самыя экзатычныя імёны мінулага года

Самыя экзатычныя імёны мінулага года

Сталі вядомы самыя экзатычныя імёны 2018 года ў Маскоўскім раёне Менска. Гэта — Амелі, Велізар, Жасмін, Леанарда, Лукер’я, Майра, Марсель, Міхей, Сулейман, Тэкля і Юша. Самымі папулярнымі імёнамі для нованароджаных былі Аляксандр (так назвалі 69 хлопчыкаў) і Сафія (такое імя атрымалі 100 дзяўчынак). Сярод лідараў таксама Марыя (72), Ганна (71), Паліна (68), Міхаіл (65), Арцём (61), Ева (60), Іван і Раман (па 53), інфармуе сайт minsknews.by. Калі ж былі абагульненыя звесткі па іншых раёнах сталіцы, спіс самых папулярных імён папоўнілі Максім, Дар’я, Аліса і Аліна, самых экзатычных — Камелія, Іларыя, Верыта, Віяна, Вівея, Дыён, Дарый, Вілен, Якаў, Гардзей, Эмін, Серафім, Елісей, Лука, Дарамір, Казімір. Рэдкімі імёнамі цяпер лічацца Алена, Любоў, Святлана і Наталля.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/samyya-ekzatychnyya-imyony-minulaga-goda/

Previous article Белгідрамет назваў беларускія гарады з самым брудным паветрам
Next article На Вадохрышча ў Беларусі пахаладае да – 20 градусаў

Наша Слова

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215