Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
«Ім рэзалі плаўнікі, каб пачалі расці ногі…»

«Ім рэзалі плаўнікі, каб пачалі расці ногі…»

9 студзеня 2019, 14:34 Грамадства, Культура, Навіны 53
«Ім рэзалі плаўнікі, каб пачалі расці ногі…»

У новым 2019 годзе галерэя сучаснага мастацтва «Ў» распачынае сваю працу відэа-інсталяцыяй Аляксандра Камарова.

Мастак задумаў яе для прасторы галерэі, сыходзячы з хвалюючага, нестабільнага моманту любых пачынанняў і сучасных навуковых тэорый пра тое, што ўвогуле варта  лічыць за прастору. Прастора можа быць уяўнай, яе можна «пражываць», калі яна напаўняецца штодзённым досведам выкарыстання, а таксама сацыяльнай, паўсталай падчас узаемадзеяння аднадумцаў.  Адносіны паміж гэтымі рознымі кампанентамі не з’яўляюцца аднойчы і назаўжды зададзенымі і стабільнымі. Наадварот, яны рухомыя і перажываюць змены.   Тое, што з’яўляецца характэрным для галерэі «Ў», як рухомага арганізма без канчатковай прывязкі да пэўнай матэрыяльнай абалонкі, у дэталях паказвае Аляксандр Камароў ва ўласнай інсталяцыі. Ён распрацаваў варыянт прэзентацыі, які пагружае гледача ва ўяўную прастору рухомай выявы. Гатовыя відэа-фільмы ён перамяжоўвае з матэрыялам, што быў зняты падчас працы над імі. Сярод плыні выяў і фрагментаў гісторый глядач/ка стварае ўласныя асацыяцыі. Твор мастака ён/яна запомніць такім, як успрыняў/ла і сканструяваў/ла яго сам/а падчас індывідуальнага прагляду ў зале галерэі. Відэа-інсталяцыя нагадвае кіназалу, толькі ў ёй няма тых правілаў і нормаў, якія прысутнічаюць у звычайным кінатэатры. Тут глядач/ка рухомы/ая і становіцца сам/а як бы удзельнікам/цай гэтай інсталяцыі.   Аляксандр Камароў нарадзіўся і вырас у Беларусі, жыве і працуе ў Берліне, Германія. Вучыўся ў Глебаўскім мастацкім ліцэі ў Менску, Беларусь, ва Універсітэце выяўленчых мастацтваў у Познані, Польшча, а таксама Rijksakademie, Нідэрланды. Яго фільмы выстаўляліся на Маскоўскай біенале (2015), у галерэі «Арсенал», Польшча (2014), Музеі сучаснага мастацтва, Чыкага (2013). Камароў з’яўляецца сузаснавальнікам PXFLUX – анлайн-платформы для прэзентацыі, прасоўвання, пашырэння і збору лічбавага мастацтва www.pxflux.net, а таксама сузаснавальнікам ABA (Аir Berlin Alexanderplatz) e.V. (Асацыяцыя мастакоў-даследчыкаў у Берліне/Аляксандарплац): www.airberlinalexanderplatz.de Адкрыццё выставы адбудзецца 10 студзеня а 19:00, уваход вольны Кошт квіткоў на выставу: 5 руб. (поўны); 3 руб. (ільготны)   Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Менск, вул. Кастрычніцкая, 19.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/im-rezali-plauniki-kab-pachali-rastsi-n/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас