Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Праваслаўная царква Украіны атрымала незалежнасць

Праваслаўная царква Украіны атрымала незалежнасць

8 студзеня 2019, 00:18 У свеце 20
Праваслаўная царква Украіны атрымала незалежнасць

6 студзеня 2019 г. у саборы Святога Георгія ў Стfмбуле Сусветны патрыярх Варфаламей уручыў прадстаяцелю Праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ) мітрапаліту Епіфанію томас пра аўтакефалію (грамату пра незалежнасць), тым самым фармальна завяршыўшы працэс стварэння новай царквы – пятнаццатай у сямействе прызнаных памесных праваслаўных цэркваў у свеце.

Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ) была створана на Аб’яднальным саборы 15 снежня 2018 года. У саборы ўдзельнічалі ўсе іерархі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, а таксама два епіскапы Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.

Тады ж яе прадстаяцелем абралі мітрапаліта Епіфанія, які быў епіскапам УПЦ КП і намеснікам патрыярха Філарэта, які ўзначальваў яе.

Рашэнне Канстанцінопальскага патрыярхата дараваць незалежнасць украінскаму праваслаўю і яго рэалізацыя суправаджаліся рэзкай крытыкай з боку Рускай праваслаўнай царквы і прывялі да разрыву адносін паміж РПЦ і Сусветным патрыярхатам Канстанцінопаля.

На фінальны акт па наданні ўкраінскай царквы незалежнасці прыехала даволі шматлікая дэлегацыя з Кіева. У яе ўваходзілі святары новастворанай царквы, чальцы кабінета міністраў, спікер Вярхоўнай рады, а таксама прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Напярэдадні ўсе яны прысутнічалі на ўрачыстай цырымоніі падпісання томаса патрыярхам Варфаламеем у саборы Святога Георгія на тэрыторыі Сусветнай патрыярхіі.

– Набожны ўкраінскі народ чакаў гэтага дабраславёнага дня цэлых сем стагоддзяў… (Сёння) святкуюць з намі князь Уладзімір і святая Вольга разам з усімі святымі нашчадкамі ўслаўленай украінскай зямлі, – заявіў, падпісаўшы грамату пра аўтакефалію, патрыярх Варфаламей.

Пасля заканчэння цырымоніі чальцы ўкраінскай дэлегацыі прама ў храме выканалі традыцыйную калядку “Новая радасць стала”. Падпяваў радасным іерархам нядаўна створанай царквы прысутны тут жа прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Менавіта дзякуючы яго шматгадзінным перамовам з патрыярхам Варфаламеем у красавіку мінулага года працэс здабыцця ўкраінскім праваслаўем аўтакефаліі імкліва паскорыўся.

 

Пакідаючы храм Святога Георгія, многія епіскапы не маглі схаваць хвалявання. Вялікая частка з іх прыбыла ў Сусветную патрыярхію ўпершыню: да стварэння Праваслаўнай царквы Украіны іерархі непрызнаных украінскіх цэркваў былі ізаляваны ад сусветнага праваслаўя.

– Гэта як быццам дзіця нарадзілася, і ты яшчэ не ведаеш, што з ім рабіць, – сказаў у гутарцы з карэспандэнтам Бі-бі-сі мітрапаліт Валынскі Міхаіл, раней які належаў да непрызнанай царквы Кіеўскага патрыярхата.

 

Уручэнне томаса пра аўтакефалію мітрапаліту Кіеўскаму Епіфанію стала фінальным этапам прызнання незалежнасці ўкраінскай царквы: з гэтага моманту Праваслаўная царква Украіны стала адной з пятнаццаці памесных праваслаўных цэркваў свету, а томас выступае для яе ў якасці свайго роду канстытуцыі.

Гэты дакумент апісвае ключавыя параметры існавання царквы: у прыватнасці, мадэль яе кіравання, узаемаадносіны з матчынай царквой у Канстанцінопалі і іншымі памеснымі цэрквамі.

Асноўная інтрыга на дадзены момант складаецца ў тым, якія памесныя цэрквы прызнаюць новаствораную ўкраінскую царкву, а якія адмовяцца гэта рабіць па тых ці іншых меркаваннях. Дагэтуль у прамой і недвухсэнсоўнай форме пра прызнанне ці непрызнанне новай царквы не заявіла, апроч уласна Канстанцінопаля, ніводная з памесных цэркваў.

Раней у РПЦ заяўлялі, што наданне аўтакефаліі ўкраінскай царкве здольна прывесці да глабальнага расколу ў праваслаўным свеце.

Так ці інакш, ужо ўвечар у нядзелю ўкраінская дэлегацыя пакінула Стамбул, везучы з сабой томас пра аўтакефалію – пергаментный скрутак, напярэдадні падпісаны патрыярхам Варфаламеем.

Пасля каляднай літургіі ў Кіеўскім Сафійскім саборы, якая стала для мітрапаліта Епіфанія першай у якасці паўнапраўнага прадстаяцеля ўкраінскай памеснай праваслаўнай царквы, томас выставілі для агульнага агляду тут жа ў Сафійскім саборы.

BBC News,

Руская служба.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Леанід Дайнека вачыма яго родных
Грамадства

Леанід Дайнека вачыма яго родных

30 студзеня 2020, 11:3215
Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці
Грамадства

Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці

17 мая 2022, 20:4215
Далучайцеся да нас