Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кітайская касмічная праграма: што пра яе вядома

Кітайская касмічная праграма: што пра яе вядома

4 студзеня 2019, 14:58 Грамадства, Навіны, Навука, У свеце 37
Кітайская касмічная праграма: што пра яе вядома

Кітайскі касмічны зонд паспяхова сеў на адваротным баку Месяца. Гэта важнае дасягненне для краіны, якая ўпершыню адправіла чалавека ў космас у 2003 годзе. У бліжэйшыя гады Кітай плануе запусціць шматразовую ракету-носьбіт і ўвесці ў эксплуатацыю касмічную станцыю – канкурэнта МКС.
Праграма “Чанъе” атрымала назву ў гонар багіні Месяца з кітайскай міфалогіі. Першы апарат гэтай серыі быў запушчаны на месяцовую арбіту ў 2007 годзе. Кульмінацыяй праграмы павінен стаць пілатуемы палёт на Месяц да 2036 года.
Апарат “Чан’э-4” сеў на Месяцы ў басейне Паўднёвы полюс-Эйткен – адным з найбуйнейшых кратэраў Сонечнай сістэмы.

Мяккая пасадка на адваротным баку Месяца – няпростая задача, бо Месяц блакуе прамую сувязь паміж касмічным апаратам і Зямлёй. Таму для поспеху місіі “Чан’э-4” паміж Зямлёй і Месяцам быў запушчаны спадарожнік-рэтранслятар.

“Чан’э-4” абсталяваны абсталяваннем для даследаванняў геалагічных параметраў Месяца. Таксама на яго борце знаходзяцца насенне раслін і лічынкі шаўкапрада.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5014
Далучайцеся да нас