Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Базавая велічыня, камуналка і пэнсійны ўзрост. Што яшчэ зьменіцца зь 1 студзеня ў Беларусі

Базавая велічыня, камуналка і пэнсійны ўзрост. Што яшчэ зьменіцца зь 1 студзеня ў Беларусі

3 студзеня 2019, 09:33 Грамадства, Навіны 47
Базавая велічыня, камуналка і пэнсійны ўзрост. Што яшчэ зьменіцца зь 1 студзеня ў Беларусі

Пра зьмены, якія чакаюць беларусаў з 1 студзеня.

Павялічыцца пэнсійны ўзрост

З новага году для мужчын пэнсійны ўзрост складзе 61,5 года, а для жанчын — 56,5, паведамляе БЕЛТА.

Адпаведны дакумэнт, які прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў 11 красавіка 2016 году, прадугледжвае паэтапнае штогадовае павышэньне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту.

У выніку за 2017–2022 гады пэнсійны ўзрост жанчын вырасьце з 55 да 58 гадоў, а мужчын — з 60 да 63 гадоў.

Зьменяцца тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі

Камунальныя плацяжы ў разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажываньні паслуг за год вырастуць у межах 5 даляраў.

З 1 студзеня павялічацца расцэнкі на паслугі газа-, электра- і водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня, капрамонту. Паднімецца ў кошце электраэнэргія.

Пасьля ацяпляльнага сэзону (з 1 чэрвеня) на 1,1 даляра павялічыцца тарыф на паслугі ацяпленьня і падагрэву вады.

Таксама, паводле пастановы ўраду, дармаеды цяпер будуць аплочваць па поўным кошце забесьпячэньне гарачай вадой, а з 1 кастрычніка — газам (пры наяўнасьці індывідуальных прыбораў) і цяплом.

Вырасьце мінімалка

Мінімальная заработная плата зь 1 студзеня павялічыцца з 305 да 330 беларускіх рублёў. Такое рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 5 сьнежня 2018 году № 870.

Базавая велічыня павялічыцца на рубель

Базавая велічыня дасягне 25,5 беларускіх рублёў. Апошні раз яна мянялася з 1 студзеня 2018 году (павялічылася з 23 да 24,5 рублёў).

Базавая велічыня ўплывае на памеры некаторых дапамог, стыпэндыяў, падаткаў і збораў, штрафы, іншыя выплаты.

Павялічаны ліміт на бязмытныя пасылкі з-за мяжы

З новага году на працгу месяца без мыты можна атрымаць пасылкі агульнай вагой да 31 кг і на агульную суму да 200 эўра (раней 10 кг і 22 эўра). Адправіць за мяжу бандэроль можна вагой да 10 кг і коштам да 22 эўра.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас