Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Падведзены вынікі ІІІ Лідскага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”

Падведзены вынікі ІІІ Лідскага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”

2 студзеня 2019, 17:41 Культура 26
Падведзены вынікі ІІІ Лідскага  літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай  “Дарослыя – дзецям”

20 снежня 2018 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы на ўрачыстай цырымоніі падводзілі вынікі і ўзнагароджвалі пераможцаў ІІІ раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.

Гэты конкурс з’яўляецца яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй, ладзіцца ён раз у два гады і ўпершыню прайшоў у 2014 годзе. Арганізуе конкурс дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” пры падтрымцы лідскага ТБМ.

Мэтай конкурсу стала прапаганда творчай спадчыны Веры Сяргееўны Навіцкай сярод лідзян, выяўленне, падтрымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей.

Вера Сяргееўна Навіцкая – пісьменніца канца ХIX – пачатку XX стагоддзя (з 1910 года яна ўзначальвала “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх”), аўтар некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак – гімназістак. Для горада Ліды Вера Навіцкая на сёння – найбуйнейшы лідскі дзіцячы пісьменнік усіх часоў, таму конкурс і носіць яе імя.

 

Конкурс праходзіў з 15 чэрвеня па 10 снежня 2018 года ў дзвюх намінацыях: “Паэзія” і “Проза”. З мэтай дасягнення аб’ектыўнасці ацэнак усе творы былі перададзены журы. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся паўната раскрыцця тэмы, стыль выкладання, адлюстраванне асабістых адносін да тэмы і пісьменнасць.

Да ўдзелу ў конкурсе было прынята 16 заявак. Тры аўтары выступілі ў намінацыі “Проза”, астатнія – у намінацыі “Паэзія”. Сярод удзельнікаў былі як аматары, так і пісьменнікі, і паэты, якія маюць не толькі вялікі вопыт, а і ўзнагароды за свае творы.

Пераможцамі ІІІ раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” сталі:

– I месца – Алесь Мацулевіч (намінацыя “Паэзія”);

– II месца – Ірэна Сліўко (намінацыя “Паэзія”);

– III месца – Ірына Бараздзіна (намінацыя “Проза”).

Па-за конкурсам была прадстаўлена кніжачка дзіцячых вершаў Марыі Канапніцкай (23 траўня 1842 – 8 кастрычніка 1910) “Ад вясны да зімы”. Кніжачка ўтрымоўвае 19 дзіцячых вершаў у перакладзе з польскай мовы Станіслава Судніка і ў адным асобніку будзе знаходзіцца ў Лідскай бібліятэцы.

Напрыканцы мерапрыемства са шмтлікімі віншаваннямі і словамі падзякі, сябры журы запрасілі ўсіх да ўдзелу ў наступным IV Лідскім літаратурным конкурсе імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”, які адбудзецца ў 2020 годзе.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1915
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3415
Далучайцеся да нас