Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у “інавацыйным” праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у “інавацыйным” праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:00 Грамадства, Навіны 21
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у “інавацыйным” праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

Як паведаміў на сваёй старонцы Яўген Лівянт каля дваццаці школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у “інавацыйным” праекце: у навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, на падставе біяметрычных тэхналогій (па узорам малюнкаў пальцаў) выяўляюць прыроджаныя здольнасці да розных відаў спорту і даюць практычныя рэкамендацыі законным прадстаўнікам для накіравання дзіцяці ў ДЮСШ і СДЮШАР па спецыялізацыях у адпаведнасці з яго здольнасцямі і талентам.

А ў вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, на падставе біяметрычных тэхналогій выяўляюць прыроджаныя здольнасці да розных відаў дзейнасці і даюць практычныя рэкамендацыі законным прадстаўнікам для накіравання дзіцяці ў профільныя класы, ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з яго прыроджанымі і набытымі здольнасцямі.

Разам з тым яшчэ ў 2016 годзе Камісіяй па барацьбе з ілжэнавукай расійскай Акадэміі навук быў выпушчаны мемарандум, у якім навукоўцы абгрунтоўваюць ілжэнавуковасць дэрматагліфічнага тэставання.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас