Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Нацыянальным мастацкім музеі з’явіўся “Нацюрморт” Міхаіла Кікоіна

У Нацыянальным мастацкім музеі з’явіўся “Нацюрморт” Міхаіла Кікоіна

20 снежня 2018, 15:19 Грамадства, Культура, Навіны 28
У Нацыянальным мастацкім музеі з’явіўся “Нацюрморт” Міхаіла Кікоіна

У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея з’явілася карціна “Нацюрморт” беларускага мастака Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна, інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

Паведамляецца, што карціна трапіла ў Беларусь пры дапамозе беларускіх дыпламатаў. На перадачы карціны выступіў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Ён падкрэсліў важнасць таго, што ў беларускіх музеях з’яўляюцца карціны вядомых суайчыннікаў.

“Без дзейснай дапамогі ганаровага консула ў Лазане Андрэя Нажэскінасённяшняя падзея не была б магчымая. Хачу адзначыць таксама актыўную працу амбасады Беларусі ў Швейцарыі і падзякаваць Нацыянальнаму мастацкаму музею за супрацоўніцтва. Асабліва прыемна, што ў гэтай цырымоніі ўдзельнічаюць нашы калегі з Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі”, — сказаў у сваёй прамове Краўчанка.

Міхаіл Кікоін нарадзіўся ў 1892 годзе ў Гомелі. Вучыўся ў мастацкай вучэльні Кругера ў Мінску, дзе пасябраваў з яшчэ адным вядомым пазней мастаком — Хаімам Суціным. Жыў у Францыі да сваёй смерці ў 1968 годзе.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас