Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аўтографы праз жыццё прафесара

Аўтографы праз жыццё прафесара

17 снежня 2018, 22:04 Культура, ТБМ 24
Аўтографы праз жыццё прафесара

У Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі-альбома аўтографаў, якія захоўваюцца ў асабістай бібліятэцы Аляксея Пяткевіча, прафесара, сябра ТБМ. У кнізе чытач знойдзе аўтографы 577 чалавек, многія аўтары аўтографаў пакінулі значны след у беларускай літаратуры. Гэта пазнакі Уладзіміра Караткевіча, Зоські Верас, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна ды іншых. Збор аўтографаў Аляксея Пяткевіча выйшаў у выдавецтве “ЮрсаПрынт” і мае назву: “Аўтографы-разам”. У зборы адлюстравала ўсё яго жыццё, ад 50-х гадоў да пачатка 21-га стагоддзя.

– Калісьці я не задумваўся пра каштоўнасць аўтографа, у маладосці, калі яго пісалі на кніжцы і даравалі мне. – кажа Аляксей Пяткевіч. – Ну вось пакінуў след пра сябе чалавек на сваёй кнізе, і ўсё! Прыемна глянуць і толькі.

Такі падарунак, дзеліцца Аляксей Пяткевіч, успрымаў чыста эмацыйна. Першыя аўтографы ў хатняй бібліятэцы, заўважае аўтар кнігі “Аўтографы-разам”, пачалі з’яўляцца з пяцідзесятых гадоў, ад студэнцтва.

 І вось  цяпер, ужо па прашэсці дзясяткаў гадоў, ён бачыць, наколькі гэты “след рукі чалавека” важны.  На думку прафесара, аўтограф – гэта сваеасаблівы дакумент, адбітак душы чалавека, які рабіў яго, гэта – пэўны след часу, і гісторыя, і – нейкі летапіс літаратуры. Кніга, якая фактычна стала альбомам аўтографаў літаратуры, бо ў зборах Аляксея Пяткевіча пераважаюць пісьменніцкія аўтографы. Таму аўтограф для аўтара кнігі стаўся шматзначнай рэччу.

Вячаслаў Рагойша пісьменьнік і тэарэтык казаў, што аўтограф – гэта як курган: у якім нешта закладзена, нейкія вялікія таямніцы, а сказаць дакладна – цяжка. І прывёў вобраз з Янкі Купалы: “Курганы шмат чаго нам гавораць”.

– Вось так і аўтограф, – падвёў Аляксей Пяткевіч.

– Я разглядаю, як спецыяліст, выданне падобнай кнігі і як элементы і дэталь, якая ў ёй раскрываецца. Аўтограф, менавіта з такога боку, што пад падобным паняткам хаваецца паўнавартасны, класічны і старадаўняга часу паходжання жанр. А як кожны жанр, ён мае свае каноны, мае свае законы, і мае сваю каштоўнасць. Найперш, гэта – маленькі мастацкі твор. Таму што падобныя элементы. маюць ярка афарбаваны творчы выгляд. Тым больш, калі яны робяцца людзьмі яркімі, запамінальнымі, каларытнымі. Я сама маю калекцыю такіх цікавых запісаў, і ганаруся імі не толькі як памяццю. А менавіта спосабам, яшчэ раз паглядзець, як мысліў паэт. Як ён разглядаў нават такую элементарную з’яву, як звычайныя чалавечыя і творчыя стасункі. Так што панятак “аўтограф” далёка не другасны. Наадварот, ён патрабуе і мастацкага вывучэння, і адмысловага даследвання. Прычым з розных галінаў, не толькі літаратуразнаўчых, мовазнаўчых (спецыфіка мовы), ну і, можа, графалагічных. Гэта спецыфіка почырку, самавыяўлення чалавека, што пакінуў запіс, – сказала пра кнігу Святлана Тарасава, выкладчык Гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта.

А дачка Аляксея Пят-кевіча, Марыя Загідуліна памятае, як ставіліся некаторыя аўтографы літаратарамі, якія былі ў гасцях у яе бацькі:

– Аўтографы, гэта – не проста подпісы. Гэта перш за ўсё людзі, якія стаяць за гэтымі подпісамі, якія ішлі па жыцці, можа быць, разам, ці сустракаліся. Часта, можа, нават і выпадкова. Але пакінулі свой след. І якіх я, многіх з якіх – памятаю. З часоў яшчэ дзяцінства. Многія з якіх, былі ў нас дома.

Такая вялікая колькасць аўтографаў у бібліятэцы Аляксея Пяткевіча не звязаная з захапленнем калекцыянера. Іх ў яго больш, як 700. Доўгае жыццё прафесара дало, віда-вочна, магчымасць перасякацца яго лёсу з лёсамі многіх творчых людзей, якія хацелі пакінуць адзнаку памяці.

– Ну я проста не ініцыяваў такой практыкі, не прапаноўваў камусьці нешта напісаць. Скажам, на паштоўцы. Іншая справа, што калекцыянеры, яны самі ініцыююць гэтую справу. Я гэтым не займаўся. (Смяецца). Неяк не прыходзіла мне да галавы. Канешне, гэта таксама спосаб пакінуць памяць пра сябе, пра сваю прафесію, пра свой час. – сказаў Аляксей Пяткевіч.

Аўтограф пакінуты камусьці Святлана Тарасава разглядае, як давер, і як выключную блізкасць чалавека: духоўную, творчую…  Гэта кранае, і гэта, па сутнасці, звязвае. Бо існуе часам пэўная доля пераемнасці ў аўтографе, калі старэйшыя пакідаюць яго малодшым, малодшыя – старэйшым. Каму і хто,  што запавядае і на што звяртае непасрэдную ўвагу.

Цяпер кнігу можна знайсці на паліцы абласной бібліятэкі імя акадэміка Карскага, але можна і набыць у выдавецтве “ЮрсаПрынт”.

Віктар Парфененка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Канверт, прысвечаны Дню беларускага пісьменства ў Івацэвічах
літаратура

Канверт, прысвечаны Дню беларускага пісьменства ў Івацэвічах

28 жніўня 2024, 22:2015
Далучайцеся да нас