Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Першы ў свеце беларускі “Буквар” вярнуўся ў Вільню

Першы ў свеце беларускі “Буквар” вярнуўся ў Вільню

12 снежня 2018, 07:55 Культура 43
Першы ў свеце беларускі “Буквар” вярнуўся  ў Вільню

28 лістапада ў Вільні, дзе 400 гадоў таму быў створаны першы “Буквар” – у чытальнай зале Літоўскай Нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідаса адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання гэтай кнігі.

Падзея сведчыць пра вяртанне хрысціянскіх каштоўнасцей у сферы культуры і адукацыі і служыць узамапаразуменню і культурнаму ўзаемаабмену паміж народамі.

– Вельмі сімвалічнае правядзенне прэзентацыі менавіта ў Вільні, – распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Алесь Суша, – бо першы “Буквар” быў падрыхтаваны ў 1618 годзе манахамі Віленскага манастыра Святога Духа. Надрукаваны ён быў у друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва, якая дзейнічала недалёка ад Вільні – у мястэчку Еўе (сучасны Вевіс).

У межах мерапрыемства адбылася ўрачыстая перадача факсімільнага выдання найбуйнейшым літоўскім бібліятэкам – Нацыянальнай, Акадэмічнай і Універсітэцкай, а таксама Віленскай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, Свята-Духаву манастыру і Гістарычнаму музею Тракайскага замка.

Перад гасцямі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Літве Аляксандр Кароль і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Літвы Рэналдас Гудаўскас.

Прэзентацыя стала падсумаваннем вынікаў рэалізацыі міжнароднага навуковага выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага “Буквара”.

– Да выдання “Буквара” спрычыніліся дзве найбольш яркія фігуры беларускай культурнай прасторы – Мялецій Сматрыцкі і Лявонцій Карповіч, – адзначыў А.А. Суша. – Багаслоў і публіцыст Лявонцій Карповіч быў кананізаваны Праваслаўнай царквой. 

Партнёрамі праекта выступілі: Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўні-версітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўра-пейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

– Сёння па кнігах з назвай “Буквар” вучацца ў многіх краінах свету. Дадзены маштабны праект закліканы зра-біць першы “Буквар” даступным для шырокай аўдыторыі і прадэманстраваць паважлівае стаўленне да нашай культурнай спадчыны, – адзначыў спадар Алесь Суша.

28 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю выдання першага беларускага “Буквара”, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі наведаў Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, а 29 кастрычніка ён правёў прэзентацыю кнігі ў Бібліятэцы Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл.

27 лістапада Р.С. Матульскі наведаў аддзяленне славянскіх моваў і літаратуры філалагічнага факультэта Жэнеўскага ўніверсітэта з прэзентацыяй “Буквара” ў рамках даследванняў беларускай кні-жнай культуры ў кантэксце еўрапейскай гісторыі.

Падрыхтавала

Эла Дзвінская,

фота nlb.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
Далучайцеся да нас