Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Экспарт у Германію прадпрыемствамі “Беллеспаперпрама” павялічаны на 62%

Навіны Германіі. Экспарт у Германію прадпрыемствамі “Беллеспаперпрама” павялічаны на 62%

12 снежня 2018, 08:50 У свеце 17
Навіны Германіі.  Экспарт у Германію прадпрыемствамі “Беллеспаперпрама” павялічаны на 62%

За студзень-верасень 2018 гады экспарт прадпрыемстваў “Беллепаперпрама” на рынак Германіі вырас на 62% да 12,2 млн даляраў.

З агульнага аб’ёму экспартаванай прадукцыі больш за 50% займае мэбля (6,4 млн даляраў – у чатыры разы больш, чым за дзевяць месяцаў 2017 года). Другі па папулярнасці прадукт – фанера (2,8 млн). Пастаўляюцца таксама піламатэрыялы, драўнянае паліва, драўняныя пліты (ДСП і ДВП), папера, кардон, дзверы, вокны, розныя драўляныя вырабы і іншая прадукцыя.

У наш час канцэрн вядзе падрыхтоўку да ўдзелу беларускіх вытворцаў мэблі ў найбуйнай міжнароднай мэблевай выставе IMM Сologne 2019, якая адбудзецца ў нямецкім Кёльне 14-20 студзеня.

Беларуская мэбля тут будзе прадстаўлена ўпершыню на адзіным нацыянальным стэндзе. Раней шэраг прадпрыемстваў удзельнічаў самастойна ў дадзенай выставе, але разрозненасць стэндаў і іх знаходжанне ў розных павільёнах не давалі належнага эфекту, адзначыла прэс-служба “Беллеспаперпрама”.

Таму прынята рашэнне прадставіць на выставе адзіны брэнд якаснай і разнастайнай беларускай мэблі. Прадукцыя будзе прадстаўлена ў інтэр’еры стылізаванай беларускай хаты, дзе ёсць гасціная, спальня, кухня, пакоі адпачынку.

У рамках выставы запланавана правядзенне беларуска-германскай канферэнцыі, на якой адбудзецца прэзентацыя беларускіх мэблевых прадпрыемстваў і іх магчымасцяў па працы з нямецкімі замоўцамі і партнёрамі. Удзел у канферэнцыі прымуць прадстаўнікі шэрагу гандлёвых сетак Германіі і буйных кампаній. Адбудуцца перамовы з прадстаўнікамі і французскіх кампаній, якія таксама выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі.

Выстава IMM Cologne штогод прымае экспанентаў з усяго свету на плошчы 280 тыс. кв. м. Па колькасці і геаграфіі ўдзельнікаў з гэтай выставай могуць канкураваць толькі Парыжскі мэблевы салон (студзень, Францыя) і Міланскі мэблевы салон (красавік, Італія).

Прэс-служба “Беллеспаперпрама”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас