Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як шпацыр на адкрытым паветры ўплывае на зрок

Як шпацыр на адкрытым паветры ўплывае на зрок

10 снежня 2018, 09:12 Грамадства, Навіны 170
Як шпацыр на адкрытым паветры ўплывае на зрок

Пра сувязь знаходжаньня на адкрытым паветры са здароўем вачэй на сайце sharecare.com пішуць яго сталыя аўтары, дактары мэдыцыны Мэхмэт Оз і Майкл Ройзэн.

Тэлевізар або шпацыр

Дасьледаваньні паказваюць, што калі дзеці ва ўзросьце ад 14 да 19 гадоў і дарослыя ва ўзросьце ад 20 да 39 гадоў адкладуць убок кнігі, адыдуць ад кампутараў і тэлевізараў, каб выйсьці на адкрытае паветра і сонечнае сьвятло, яны маюць значна менш шанцаў стаць блізарукімі.

Таксама гэта тычыцца і тых людзей, хто мае ў крыві высокі ўзровень лютэіну — каратыноіду, які ўтрымліваецца ў вырашчанай на адкрытым паветры зялёнай ліставой гародніне.

Вынікі новага дасьледаваньня

Дасьледаваньне, вынікі якога былі апублікаваныя ў часопісе JAMA Ophthalmology, паказвае, што знаходжаньне на адкрытым паветры мае ключавое значэньне для прадухіленьня блізарукасьці.

Лекары дакладна ня ведаюць, чаму ўзьнікае такі эфэкт. Ці гэта адбываецца з прычыны ўзьдзеяньня сонечнага сьвятла (у прыватнасьці, ультрафіялетавых прамянёў) ці з прычыны таго, што падчас знаходжаньня на адкрытым паветры мы часта глядзім на далёкія аб’екты.

Затое дакладна вядома, што лютэін у вялікіх колькасьцях адкладаецца ў сятчатцы вока, у тым ліку каля макулы — вобласьці найбольш вострага зроку. Лютэін, нароўні з антыаксыдантам зэаксантынам і кіслатой Амэга-3, забясьпечвае абарону ад узроставай макулярной дэгенэрацыі.

Парады мэдыкаў

Лекары раяць прынамсі 90 хвілін фізычнай актыўнасьці ў дзень для школьнікаў старэйшых клясаў, лепш за ўсё на адкрытым паветры. Гэта ня толькі прынясе карысьць для вачэй, але і паспрыяе барацьбе з атлусьценьнем, выкліча упэўненасьць у сабе і дапаможа рэгуляваць эмоцыі.

Для дарослых актуальнаю застаецца мэта зрабіць 10 000 крокаў у дзень (ізноў жа, на адкрытым паветры, калі гэта магчыма).

І кожны павінен штодзень зьядаць некалькі порцый багатай на лютэін зеляніны — гэта розныя віды капусты, шпінат, салаты і т. д.

Глядзі больш 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас