Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Старшыня ТБМ Алена Анісім прыняла ўдзел у Міжнародным форуме ў Кіеве

Старшыня ТБМ Алена Анісім прыняла ўдзел у Міжнародным форуме ў Кіеве

7 снежня 2018, 20:45 Грамадства, Навіны, ТБМ 52
Старшыня ТБМ Алена Анісім прыняла ўдзел у Міжнародным форуме ў Кіеве

На мінулым тыдні 24 лістапада старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была ў Кіеве, дзе прымала ўдзел у Міжнародным форуме, прысвечаным 85-м угодкам Галадамору. Спадарыня Алена знаходзілася там па запрашэнні Пасольства Украіны і Міністэрства замежных спраў Украіны. Усе нашы суседзі, Літва, Латвія, Польшча і іншыя краіны афіцыйна прымалі ўдзел і былі прадстаўлены на высокім дзяржаўным узроўні, у тым ліку і на прэзідэнцкім.

Тое, што з беларускага боку не было на афіцыйным узроўні дзяржаўных асобаў, сведчыць пра тое, што мы пакуль што ніяк не адмяжуемся ад сталінскіх метадаў кіравання, ніяк не адмовімся ад гэтай не самай лепшай, мякка кажучы, спадчыны.

Спадарыня Алена прысутнічала падчас выступаў з удзелам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама прымала ўдзел у шэсці і запальванні свечак да помніка ахвярам Галадамору. Дзякуючы яе прысутнасці, ад Беларусі свечка была запалена.

Крыніца: http://tbm-mova.by/news_2174.html

Падчас выступу Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі
Ля помніка ахвярам Галадамору гарэла свечка і ад Беларусі
Свечкі побач з помнікам

Падчас выступу Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі

1 of 3
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
Далучайцеся да нас