Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як выглядае вяселле ў сучаснай вёсцы?

Як выглядае вяселле ў сучаснай вёсцы?

6 снежня 2018, 16:46 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 141
Як выглядае вяселле ў сучаснай вёсцы?

Хто пераходзіць дарогу маладым і чаму вядоўцу прыйшлося замяніць нявесту – глядзіце ў прэм’ерным выданні народнай праграмы «Вяскоўцы».

Вядоўца Віктар Шукеловіч прапануе адчуць атмасферу сапраўднага палескага вяселля і пабачыць каларытныя моманты непадробленага вясковага святкавання.

Віктар высвятляў, як у адным з беларускіх селішчаў робяць маладым «пераходы», ходзяць «у цыганы» і дзеляць каравай. Захаваўся тут звычай «затанцоўвання» вяселля. Усім гасцям нельга скакаць ажно да таго моманту, пакуль урачыстасць не «затанцуюць» бацькі маладой. Лічыцца: наколькі энергічна і жыццярадасна будуць рухацца бацька і маці ў танцы, настолькі ўдалым і шумным будзе ўсё свята.

Якія песні і прыпеўкі спяваюць за сталом, як жартуюць і пад якую музыку танцуюць сучасныя вяскоўцы – гэта вы даведаецеся з праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» 

  • Tags
  • беларуская вёска
  • беларуская мова
  • беларускія традыцыі
  • Віктар Шукеловіч
  • вяселле
  • Палессе
  • праграма Вяскоўцы
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Англійскі бультэр’ер разумее па-беларуску

11 мая 2019, 10:17 61
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
nslowa2
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:43 71
Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы
nslowa2
Мова

Мова Нанова: Настаўніца са Смалявічаў адкрывае сталінскія пратаколы

16 красавіка 2019, 09:57 78
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4717
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас