Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новы атлас ахоплівае ўсю гісторыю Беларусі

Новы атлас ахоплівае ўсю гісторыю Беларусі

5 снежня 2018, 20:33 Навука 35
Новы атлас  ахоплівае  ўсю  гісторыю Беларусі

21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя чатырохтомнага выдання “Вялікі гістарычны атлас Беларусі”.

У старажытнагрэцкай міфалогіі Атласам (або Атлантам) называлі вялізнага магутнага тытана, які трымае на сваіх плячах небасхіл. Атлас, які быў прэзентаваны ў бібліятэцы, не саступае яму ў маштабах – больш за 10 гадоў картографы, гісторыкі, карэктары і іншыя спецыялісты працавалі над стварэннем першага ў Беларусі найбольш поўнага гісторыка-картаграфічнага выдання, якое ахоплівае перыяд ад з’яўлення першабытнага чалавека на беларускіх землях да нашага часу.

Госці мерапрыемства пазнаёміліся са зместам усіх чатырох тамоў, даведаліся пра асаблівасці падрыхтоўкі карт і каштоўнасць “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі” ў культурным кантэксце.

На прэзентацыі ў Нацыянальнай бібліятэцы сабраліся прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале з В.В. Даніловічам, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў замежных спраў, культуры, інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белкартаграфія”,  а таксама дыпламаты, навуковыя дзеячы і журналісты. Ва ўрачыстай абстаноўцы поўны камплект атласа быў перададзены ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ініцыятарам праекта па стварэнні атласа стала РУП “Белкартаграфія”. Дырэктар арганізацыі Іна Шлык адзначыла, што работа над такім буйным выданнем стала новым этапам у развіцці айчыннай картаграфіі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі падзякаваў аўтарскаму калектыву за шматгадовую працу над аўтарытэтным выданнем і запэўніў, што 4 тамы атласа зоймуць годнае месца ў галоўнай кніжнай скарбніцы краіны.

Першы том “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі” выйшаў у 2009 годзе, апошні – у кастрычніку 2018-га. Тэматычныя раздзелы кніг прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, адміністрацыйным пераўтварэнням, сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю, духоўнаму жыццю грамадства. На старонках атласа чытач знойдзе больш за 400 унікальных карт. У аснове кожнай – арыгінал-крыніца. Кожны том атласа дапаўняюць генеральныя карты, на якіх паказаны ўсе больш-менш значныя населеныя пункты адпаведнага часу з пазначэннем прына-лежнасці. Геаграфічны паказальнік знаёміць чытача з гістарычнымі і сучаснымі назвамі ўсіх населеных пунктаў, размешчаных на генеральнай карце, прыналежнасцю да паветаў і маёнткаў, часам першай згадкі ў крыніцах, варыянтамі і зменамі назваў.

У распрацоўцы выдання, акрамя супра-цоўнікаў прадпрыемства “Белкартаграфія”, удзельнічалі таксама вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, спецыялісты Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншых навучальных устаноў, а таксама розных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Падрыхтавала Э. Дзвінская,

фота nlb.by.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас